Знайсці
15.03.2023 / 17:221РусŁacБел

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад фэнтэзі Алеся Кудрыцкага

Пра тое, што неўзабаве мае выйсці кніга-фэнтэзі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада», паведамляецца на старонцы выдавецтва «Янушкевіч» ў фэйсбуку.

«Здалі ў друк неверагоднае фэнтэзі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада».

Такой файнай, «галівудскай» вокладкі ў нашым выдавецтве яшчэ не было. Нібы на студыі Pixar рабілі… Дзякуем мастачцы Вользе Зароўскай!

Чакайце 15 красавіка цудоўнае фэнтэзі для дзяцей і дарослых. Алесь Кудрыцкі разбудаваў цэлы свет з вельмі арыгінальнымі героямі і прыгодамі, якія не дадуць засумаваць. Упэўненыя, усім, хто любіць Гары Потэра, спадабаецца гэтая кніга», — напісана на старонцы выдавецтва.

Чытайце таксама:

Шэсць месцаў, дзе сёння можна набыць беларускія кнігі ў Польшчы

«Кнігаўка» выдае «Вялікага Гэтсбі» па-беларуску

У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца

Выйшаў па-беларуску адзін з найлепшых раманаў Хэмінгуэя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.03.2023
Паведамiце, калi ласка, дзе у Беларусi можно набыць беларускiя кнiгi?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031