Знайсці
15.03.2023 / 21:106РусŁacБел

Як хутка зварыць бульбу? Гэты спосаб вам спадабаецца

Звычайна бульба варыцца каля 30—35 хвілін. Але існуюць лайфхакі, як гэты працэс паскорыць.

Калі скарыстацца мікрахвалёўкай, то бульба атрымаецца ў мундзірах. Яна добра падыходзіць для прыгатавання знакамітага аліўе.

Спачатку трэба бульбу старанна вымыць. Затым, каб яна не ўзарвалася падчас гатавання, кожную прабіваем відэльцам у некалькіх месцах ці робім надрэзы.

Бульбу кладзём у міску ці ў іншы посуд, якім можна карыстацца ў мікрахвалёўцы. Ставім у печ і ўключаем яе на поўную магутнасць.

Застаецца толькі пачакаць тры хвіліны, калі бульбіны невялікія, ці 5—7 хвілін, калі яны большыя.

А вось тут можна даведацца, як пачысціць мікрахвалёўку.

Калі Вы не сябруеце з мікрахвалёўкай ці любіце вараную бульбу, то вось некалькі парад, якія паскораць працэс гатавання.

Дадайце солі ў бульбу ў пачатку гатавання — адну чайную лыжку на літр вады. Соль паскорыць працэс варкі. Яна дапаможа і ў іншых гаспадарчых пытаннях.

Такі ж эфект мае маргарын ці іншы тлушч. Адну чайную лыжку дадаюць ужо ў кіпячую ваду. Тлушч не толькі паскорыць гатаванне, але і палепшыць смак бульбы.

Самы просты спосаб паскорыць варку — заліць бульбу кіпнем, напрыклад, з чайніка. Дзякуючы гэтаму, бульба будзе гатовая літаральна праз 10—15 хвілін. А калі яна парэзаная на невялікія кавалачкі, то і яшчэ хутчэй.

Ну і апошні спосаб — хуткаварка. Калі яна ў вас ёсць, то дзякуючы ціску ўсе прадукты гатуюцца нашмат хутчэй.

Чытайе яшчэ:

Як можна хутчэй зарадзіць смартфон? Ёсць лайфхак

Гэтыя прадукты не варта разаграваць на наступны дзень. З’ежце іх адразу ці выкіньце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
3ачрл/адказаць/
15.03.2023
гэта намёк, што згатуецца мо й за 5 хвілін, але потым мікрахвалёўку доўга мы.. ай. лепш выкінуць і набыць нову..ы кацялок
0
Жвір/адказаць/
15.03.2023
Не абавязкова ў мундзіры. Можна й нармальную "зварыць" у мікрусе такім чынам. Метода крыху адрозьніваецца, спатрэбіцца мяняць праграму, магутнасьць. Працэс зойме прыкладна 15 хвілінаў. Але гэта калі гатаваць "па-хуткаму". Класічна звараная бульба ў любым выпадку смачнейшыя, асабліва калі варыць у печы, у чыгунку.
4
Франц. /адказаць/
16.03.2023
У мікрахвалёўцы нічого гатаваць ня можна. Уся ежа пасьля мікрахвалёўкі робіцца шкоднаю. Мікрахвалёўку трэба з хаты выкінуць і забыцца. Акрамя таго калі мікрахвалёўка працуе, то дзесь на путара метраад яе шугаюць шкодныя хвалі і іншыя выпраменьваньні.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера