Віцебчука арыштавалі за «Слава Украіне»
У лютым у Віцебску па скарзе «неабыякавага грамадзяніна» затрымалі мясцовага жыхара Антона: нібыта ён выкрыкваў «неанацысцкія лозунгі».
У выніку на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП за тое, што ён у пад'ездзе дома правёў пікетаванне, выказваючы грамадска-палітычныя і асабістыя інтарэсы, а таксама пратэст супраць нападу Расіі на Украіну, і выкрыкваў пратэсныя лозунгі, паведамляе «Вясна».
На судзе Антон віну не прызнаў і пацвердзіў, што падчас гутаркі з невядомым чалавекам, які жыве ў кватэры, на ўваходных дзвярах якой была размешчана выява сцяга Расіі, выкрыкваў лозунгі, якія выкарыстоўваюцца ўкраінцамі падчас вайны. Ён адзначыў, што не лічыць гэтыя лозунгі неанацысцкімі. А таксама заявіў, што выказваў іх, бо ён супраць вайны. Доказам яго віны стала нібыта размешчаная ў сацсетках «нацысцкая сімволіка».
Суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў Антона вінаватым і асудзіў хлопца на 15 сутак арышту.
Чытайце таксама:
Вялізная хваля арыштаў. Сярод затрыманых — загадчык лабараторыі і былы спецназавец






Няхай едзяць бухаць у туркменістан
І тым хто нарадзіўся у расее будуць пашпарты неграмадзян як у латвіі, каб такія не мелі права голаса