Знайсці
15.03.2023 / 21:5313РусŁacБел

Тое, як мы трымаем тэлефон, можа шмат расказаць пра нас

Спосаб трымаць смартфон у руках сведчыць пра характар уладальніка.

Мала хто з нас задумваецца над тым, як ён трымае ў руках смартфон. Для нас гэта ў першую чаргу пытанне зручнасці і звычкі. Але існуе тэорыя, якая гаворыць аб тым, што тое, як мы трымаем у руках смартфон, можа выдаць цікавую інфармацыю пра характар яго ўладальніка.

Для таго, каб у гэтым пераканацца, уважліва паглядзіце на малюнак. З чатырох прапанаваных спосабаў выберыце той, якім найчасцей карыстаецеся. І чытайце вашу характарыстыку!

1. Калі вам зручна трымаць свой смартфон адной рукой і кіраваць ім вялікім пальцам, значыць, вы мінімаліст і не прыхільнік рызыкі. У вас няма асаблівых патрабаванняў і вы можаце быць шчаслівымі без пагоні за багаццем. Вы прагнеце пазнаць новае, можаце без праблем выйсці з зоны камфорту. Да праблем, якія ўзнікаюць, ставіцеся як да часовых цяжкасцей і як да магчымасці зрабіць правільныя высновы.

2. Калі вы любіце трымаць смартфон у адной руцэ і кіраваць вялікім пальцам другой, гэта значыць, што вы прагматычны і мудры чалавек. Вы заўсёды прыслухоўваецеся да сваёй інтуіцыі, паважаеце сваю працу і шануеце тое, чаго дасягнулі. Вы таксама спагадлівыя, выдатна сябе адчуваеце сярод людзей, лёгка наладжваеце сацыяльныя кантакты і падтрымліваеце сяброўства.

3. Калі вы звычайна трымаеце смартфон абедзвюма рукамі і водзіце двума пальцамі па экране, гэта можа азначаць здольнасць хутка вырашаць праблемы. Вы энергічны чалавек, які лёгка спраўляецца з цяжкасцямі і лёгка адаптуецца да розных сітуацый. Вы любіце папаўняць сваю энергію праз удзел у розных мерапрыемствах і вечарынках, якія выклікаюць моцныя эмоцыі.

4. Калі вы трымаеце смартфон у адной руцэ і кіруеце ім указальным пальцам другой, то ў вас багаты ўнутраны свет. Калі вы ў некага закахаецеся, то паводзіце сябе вельмі асцярожна. Вы можаце быць экстравертам і не ўцякаць ад людзей, аднак найбольш каштоўным для вас з'яўляецца знаходжанне сам-насам са сваімі думкамі.

Чытайце яшчэ:

Тэст на пільнасць: колькі твараў вы бачыце на малюнку?

Тэст: адгадайце, як раней называліся беларускія гарады

Ці далёка вам да алкагалізму? Праверце сябе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16.03.2023
У мяне нокіа 3210, хто я?
0
Мингорсправкаопт/адказаць/
16.03.2023
Aswed, хітрун вы. Не, дакладней, вы мудры чалавек, калі браць у разьлік цяперашнія ўмовы й выкліканыя імі рызыкі. :)
0
Казік/адказаць/
05.05.2023
Aswed, бабуля, ты?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера