Знайсці
15.03.2023 / 14:546РусŁacБел

Супрацоўнікі Wildberries абвясцілі маштабную забастоўку па ўсёй Расіі

З'яўляецца інфармацыя, што многія пункты выдачы заказаў у Расіі так і не адчыніліся для кліентаў. 

Уладальнікі і супрацоўнікі гандлёвых пунктаў Wildberries аб'явілі на сёння ўсерасійскую забастоўку ў якасці пратэсту супраць палітыкі кампаніі. Як піша «Бaза» і іншыя расійскія СМІ, у многіх рэгіёнах і гарадах Расіі так і не адчыніліся пункты выдачы заказаў.

Пратэст звязаны з тым, што Wildberries без магчымасці аспрэчвання пачаў штрафаваць супрацоўнікаў за вяртанне кліентамі бракаванага ці падмененага тавару, нават калі ён такім не з'яўляецца. Гаворка ідзе пра спісванне 100% кошту такіх тавараў і пра ўтрыманне да 40% заробку. 

Гэта, па словах пратэстуючых супрацоўнікаў, з'яўляецца «перакідваннем страт кампаніі на іх плечы». А ў інтэрнэце ўжо сталі масава з'яўляцца фатаграфіі і відэа з доказамі распачатай забастоўкі.

«Гэта выклікала ў нас шок. Тавар можа быць скрадзены або падменены на складзе, у перавозчыка або ў сартавальным цэнтры — ды дзе заўгодна. Мы шчыра не разумеем, чаму нас зрабілі вінаватымі», — распавёў выданню Forbes адзін з супрацоўнікаў Wildberries.

У сетцы сталі масава з'яўляцца доказы зачыненых пунктаў выдачы заказаў Wildberries па ўсёй Расіі. Фота: сацсеткі

У кампаніі ў адказ заявілі, што ніякага «бунту і штурму» не адбываецца, а тыя, хто распаўсюджвае інфармацыю аб закрыцці пунктаў выдачы заказаў, толькі робяць з камара каня.

«Тэлеграм-каналы зрабілі з камара каня і паказалі гэта як «бунт» або «штурм» нашых партнёраў, але яны прадстаўляюць толькі 0,1% ад іх агульнай колькасці», — паведаміла выданню It's My City кіраўніцтва Wildberries.

Акрамя таго, Wildberries пачала дадаткова штрафаваць на 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 1300 даляраў) за любую недакладную і абразлівую інфармацыю аб справах кампаніі, а таксама блакаваць вывад сродкаў з платформы для тых супрацоўнікаў і партнёраў, якія маюць даўгі па штрафах.

Пратэстоўцы ж, паводле іх слоў, гатовыя праводзіць забастоўку роўна да таго часу, пакуль не будуць выкананы іх патрабаванні (прыбраць усе запазычанасці па штрафах, атрымаць магчымасць аспрэчвання даўгоў і ўтрыманняў з зарплаты, вярнуць утрыманне за брак і падмену тавару на ранейшыя 25% і інш.).

Усяго ў Расіі плануюць баставаць каля 7 тысяч пунктаў выдачы заказаў Wildberries і звыш 10 тысяч супрацоўнікаў кампаніі.

Аднак, паводле апошніх звестак, кампанія ўжо пачала масава звальняць бастуючых супрацоўнікаў і разрываць кантракты з незадаволенымі ўладальнікамі пунктаў выдачы заказаў. Акрамя гэтага, Wildberries ужо адправіў фуры для таго, каб забраць усе тавары з зачыненых гандлёвых пунктаў, піша «База».

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым годзе беларускі філіял Wildberries праводзіў практыку платнага вяртання тавару кліентамі, за што потым быў аштрафаваны. Таксама ў каталогу інтэрнэт-крамы кампаніі пракуратура Гомельскага раёна нядаўна знайшла «тавары з нацысцкай сімволікай».

У самой Беларусі прыкметы правядзеня такой жа забастоўкі, як у Расіі, адсутнічаюць. У мясцовых чатах, прынамсі, згадак пра гэта няма. У беларускім офісе Wildberries на званкі нашага журналіста не адказалі.

Чытайце таксама:

Вялізная хваля арыштаў. Сярод затрыманых — загадчык лабараторыі і былы спецназавец

Следам за шакаладам Ritter Sport у беларускія крамы вярнуліся Merci і Toffifee

«Робіцца невыносна». Міністр эканомікі Сербіі заклікаў увесці санкцыі супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8
0
Вадзім/адказаць/
16.03.2023
Таки вот, а, ну так, парады з кустоў - справа сапраўдных сьмельчакоў. Пытанняў няма. Прыехаць у Беларусь і нешта паказаць з рэальнымі людзьмі - гэта для слабакоў. Вунь ва ўзбекістане, казахстане, іране людзі зьмялі ўладу і жывуць шчасьліва. Ну захад ім усім вядома зброяй дапамог, а то б не справіліся.
0
таки вот/адказаць/
16.03.2023
А своей локации не скажу. А читать Ленина, который сделал революцию на практике, всегда полезно. Особенно белорусским мирнообновленцам. Вам никто не поможет, если вы сами себе не поможете.
0
Вадзім/адказаць/
16.03.2023
таки вот, праблема "практыкаў" кшталту леніна, што апынуўшыся ў патрэбным месцы ў патрэбны час з правільным іменна пад гэтыя час і месца досьведам і ўменнямі, яны мняць сябе пазнаўшымі дзэн і пішуць кніжкі налева і направа. А такі досьвед насамрэч ніяк не маштабіруецца. Увогуле. 1) ленінскі "экспарт рэвалюцыі" ні разу не спрацаваў. І было б дзіўна калі б спрацаваў, бо сітуацыя на месцы ў іншых краінах адрозьнівалася ад сітуацыі ў расіі, а ленін сьвята ўвераваў што шлях - самі шляхісты шлях. 2) ленінская рэвалюцыя прывяла да чаго заўгодна, але не да дэмакратыі. І ніякіх перадумоў што з дапамогай падобнага у прынцыпе магчыма перайсьці да дэмакратыі няма Я прывёў прыклады казахаў, узбекаў, іранцаў. У мяне няма рэцэпта для беларусі. Але я дакладна ведаю цану такім вось дарадцам на прасторах сеціва - пустамелі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930