Знайсці
14.03.2023 / 23:4212РусŁacБел

«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, вядомае як «Рускі дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая класіка». Згодна з задумай конкурсу, беларускія дзеці павінны выразна і артыстычна чытаць урыўкі з вядомых расійскіх літаратурных твораў, паведамляе мясцовае выданне «Штодзень».

Паводле арганізатараў, ад Гомеля ў конкурсе прынялі ўдзел 24 дзіцяці.

Усім удзельнікам падарылі дыпломы і кніжкі. А пераможцу, вучня 4-га класа мясцовай гімназіі №36 імя Івана Мележа чакае пуцёўка ў крымскі лагер «Артэк».

Згаданая навучальная ўстанова, дарэчы, адзіная на ўвесь паўмільённы Гомель, у якой ёсць беларускамоўныя класы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.03.2023
Святлана, гэта ябацькi i рускамiрцы, няма там беларускiх дзяцей
15.03.2023
Дзеці без дазволу бацькоў нікуды не едуць. Не дзеці вінаватыя ў тым што іх бацькі манкурты, магінэз, цёмныя не вучы, без розуму, годнасці, сумлення.
15.03.2023
Я вам кое что скажу родители-ябатьки, только не обижайтесь. ЗСУ будут лупить по Крыму и мосту в Крым во время скорого наступления. Ваши дети в опасности.
Если у вас полностью поехавшая кукуха и вы не жалеете своих детей. то не обижайтесь если хаймарс случайно срекошетит. 
Добавлю что в Крыму сейчас много тех самых русских "освободителей" после ранения которые в Украине насиловали детей, а эти уже попробовав ищут новых детей. Не обижайтесь если ваш ребенок вдруг станет жертвой руцкого "освободителя".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера