Знайсці
14.03.2023 / 21:591РусŁacБел

У Вільні цела памерлага мужчыны 10 дзён праляжала ў прыбіральні адной з крам

У Вільні амаль два тыдні шукалі мужчыну, які прапаў без вестак, а знайшлі ў зусім нечаканым месцы. Аказалася, што цела ўвесь гэты час знаходзілася ў прыбіральні адной з буйных крам недалёка ад цэнтра горада. 

Фота ілюстрацыйнае

Так доўга мужчыну не маглі знайсці таму, што гэтая прыбіральня не выкарыстоўвалася, на ёй была пазнака, што яна не працуе, і была нацягнутая стоп-стужка. Таму рэгулярнага агляду яна не праходзіла.

«Наколькі мне вядома, была сапсаваная прыбіральня, а нашы прыбіральні правяраюцца нашым знешнім партнёрам. Магчыма, яны маглі б больш расказаць пра гэтую падзею», — растлумачыла сітуацыю менеджарка па камунікацыях гандлёвага цэнтра Iki на вуліцы Міндоўга, дзе здарылася трагедыя.

Відаць, чалавек увайшоў у памяшканне незаўважна для іншых, а што там з ім адбылося пасля — належыць яшчэ высветліць. Слядоў гвалтоўнай смерці на целе не знайшлі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
16
Сумна
20
Абуральна
2
9
Беларус/адказаць/
15.03.2023
Гэта мусіць прыбіральнікі-беларусы струсілі вызваць дапамогу. Знайшоў нехта с летувісаў. Добра, што ва ўладзе Летувы нема беларусаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930