Знайсці
14.03.2023 / 19:28РусŁacБел

Брамнік «Баварыі» паабяцаў калегу грузавік швейцарскіх шакаладак. Што было далей?

Галкіпер «Баварыі» Ян Зомер хацеў аддзячыць абаронцы «мюнхенцаў» Матэйсу дэ Лігту за сэйв у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў. У ключавым моманце Зомер нядбайна згуляў на выхадзе і падарыў мяч саперніку, але абаронца «мюнхенцаў» Матэйс дэ Лігт паспеў дагнаць мяч і выбіць яго з пустых варот.

Ад свайго імя Зомер адправіў грузавік з 700 кіло шакаладу ў Мюнхен. Аднак на пад'ездзе да горада высветлілася, што перадаць шакалад футбалісту не атрымаецца.

Каб не везці груз назад, шакалад было вырашана перадаць дабрачыннай арганізацыі Tafel, якая спецыялізуецца на харчовай дапамозе бедным людзям.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера