Знайсці
14.03.2023 / 18:58РусŁacБел

Evo wellness club Чыжа зноў не змаглі прадаць

На таргах у Мінску зноў не змаглі прадаць элітны аздараўленчы комплекс Evo wellness club у Мінску, які належыць кампаніі «Трайпл» апальнага бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Яго спрабавалі прадаць на пляцоўцы ЗАТ «Белрэалізацыя», але ахвотных набыць нерухомасць не знайшлося, піша «Зеркало».

Фота: Яндэкс-Карты

Таргі, прызначаныя на 14 сакавіка, але не адбыліся, бо не знайшлося ахвотных у іх удзельнічаць. Цяпер чакаюцца паўторныя таргі.

Клуб прапаноўвалі ўдзельнікам аўкцыёну за 12 млн 13 тыс. рублёў. Гэтая сума на 1 млн 335 тыс. рублёў (10%) меншая, чым была на папярэдніх таргах 5 студзеня, якія таксама не адбыліся. Тады за нерухомасць хацелі атрымаць 13 млн 348 тыс. рублёў.

Evo wellness club размяшчаецца ў Мінску па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. Гэта вялікі комплекс плошчай звыш 4 тысяч «квадратаў» з фітнэс-цэнтрам, спа-зонай, басейнам, салонам прыгажосці, рэстаранам і іншымі ўстановамі для наведвальнікаў і персаналу. Паводле пэўных звестак, установа ўжо некалькі гадоў была стратнай.

Чытайце таксама:

Элітны фітнэс-клуб Чыжа за месяц патаннеў на 375 тысяч даляраў

Элітны трайплаўскі EVO Wellness club прадаюць. Якая цана?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930