Знайсці
14.03.2023 / 16:5610РусŁacБел

Павел Латушка — пра адмову праходзіць паліграф і самы дарагі касцюм

У вялікай размове «Ток» палітык Павел Латушка патлумачыў, чаму адмовіўся праходзіць паліграф, і распавёў пра свой стыль у адзенні.

Павел Латушка. Скрыншот відэа ютуб-канала «Ток»

Адмова ад праходжання паліграфа звязаная з тым, што палітык не верыць таму, хто будзе праводзіць гэтую праверку.

Ён сумняваецца, што інфармацыя, якая будзе прадстаўленая ў яе ходзе, застанецца там, дзе яна павінна быць. Але Латушка паабяцаў прайсці паліграф пасля вяртання ў Беларусь, калі гэта будзе патрэбна.

Адносна стылю палітык адзначыў, што адзенне павінна адпавядаць статусу дыпламата. Ён згадаў выпадак, калі тагачасны міністр замежных справаў Мартынаў быў за мяжой на перамовах. У аднаго ўдзельніка беларускай дэлегацыі былі жоўтыя боты. Па вяртанні ў Мінск міністр выдаў распараджэнне аб стылі супрацоўнікаў беларускага МЗС.

Непасрэдна Латушка зрабіў заўвагу свайму намесніку, які вечарам любіў хадзіць у светлым касцюме. Нельга ў такім выглядзе ісці на прыём, а тым больш на афіцыйную вячэру.

Праўда, па назіраннях палітыка, цяпер у Францыі да гэтага дыпламаты сталі адносіцца спакойна. Напрыклад, у жніўні, калі ўсе ў адпачынках, яны могуць не насіць гальштукаў. А вось пра Латушку жартавалі, што ён спіць у гальштуку.

Свае гарнітуры палітык заўсёды купляў са зніжкамі ў краме Vistula. Прыкладны кошт — 500-600 еўра. Калі быў прыём ад імя прэзідэнта ў Польшчы ці Францы (самы галоўны, напярэдадні Новага года), то трэба было надзяваць смокінг. А напярэдадні прыёму з нагоды Дня незалежнасці Беларусі Латушка заўсёды набываў новы касцюм. «Гэта не значыць, што толькі адзін на год, — удакладніў палітык. — Калісьці іх было 14-15».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бендер/адказаць/
15.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Trich99 /адказаць/
16.03.2023
Навошта адказвацца ад добрых звычак? Ніхто не адмяніў : сустракаюць па адзенні… а першае уражанне самае моцнае. Дыпламату трэба быць упэўненаму ў сабе. І я згодна- Латушка ведае, як працуе рэжым і не давярае. Правільна робіць! 
0
Woodoo Cult /адказаць/
18.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера