Знайсці
14.03.2023 / 10:043РусŁacБел

Затрыманне памочніка Мясніковіча звязана са справай аб дыверсіі ў Мачулішчах — праваабаронцы

Учора стала вядома, што памочнік Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко знік у Маскве, і яго не могуць знайсці тры дні.

Паводле інфармацыі «Вясны», Дзмітрый быў, імаверна, затрыманы на працы.

Як сцвярджаюць крыніцы, мужчына доўгі час быў звязаны з ралевікамі і час ад часу прымаў удзел у іх мерапрыемствах — ён асабіста ведаў некаторых людзей, што былі затрыманыя па справе дыверсіі ў Мачулішчах.

Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (орган Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Казахстан). Да траўня 2019 году ён быў намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
30
Ого
15
Сумна
5
Абуральна
17
2
оперативник/адказаць/
14.03.2023
Мясникович следующий
3
даведка/адказаць/
14.03.2023
КГБ через помощника будет выяснять, в ролевых играх какого плана принимал участие его начальник Мясникович.
1
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
14.03.2023
Мяне наогул не цікавіць ці звязаны той памочнік Мясніковіча наўпрост ці ўскосна з нейкімі дыверсіямі.
Дастаткова пачытань загалоўкі ў ленце навінаў, ды хоць бы на той НН, то ствараецца ўражанне, што ўсе 99,9 адсоткаў насельніцтва Беларусі -- экстрэмісты, дыверсанцы, тэрарысты, здраднікі дзяржавы... Прычым, ня важна якога ты стану -- намеснік міністра, дыпламат, ці просты рабацяга!
І толькі, нейкім дзіўным чынам, засталося 0,1 адсотак праведнікаў, якія неўмавернымі высілкамі ўтрымліваюць Беларусь ад нейкай віртуальнай катастрофы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930