Дырэктара газеты «Беларусы і рынак» пачнуць судзіць 24 сакавіка
Справу медыяменеджара Канстанціна Залатых будуць разглядаць 24 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько, паведамляе «Вясна».
Канстанцін Залатых — медыяменеджар і дырэктар газеты «Беларусы і рынак».
Яго затрымалі 18 мая мінулага года пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання і абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).
0
0
0
0
0
6
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 18
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 23
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера