Знайсці
13.03.2023 / 22:109РусŁacБел

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату не мае намеру высяляцца з Кіева-Пячэрскай лаўры. Пра гэта гаворыцца ў відэазвароце Паўла (Лебедзя) — намесніка Свята-Успенскага манастыра УПЦ МП, які цяпер займае частку лаўры.

Павел (Лебедзь) падчас відэазвароту. Скрыншот

«Мы не маем намеру высяляцца і не будзем, таму што цяпер ёсць законы, якія на баку чалавека. Пагражаць, што з намі расправяцца, — гэта не 17-ы год. Сёння ёсць сусветная супольнасць, ёсць нейкая культура», — сказаў мітрапаліт Павел.

Ён адзначыў, што не супраць наведвання лаўры камісіяй, якую стварылі для пошуку верагодных парушэнняў выкарыстання маёмасці. Але ў той жа час ён заявіў, што УПЦ МП плануе «да апошняга адстойваць свае правы», і заклікаў гэта рабіць сваіх прыхільнікаў.

Раней паведамлялася, што дамова на безаплатнае карыстанне УПЦ Кіева-Пячэрскай лаўрай анулюецца з 29 сакавіка 2023 года і гэта тычыцца ўсіх памяшканняў, якія УПЦ у лаўры арандуе.

Так як Кіева-Пячэрская лаўра з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай дзяржавы, то высяленне адтуль УПЦ робіцца на падставе высноў міжведамаснай працоўнай групы, якая падчас сваёй працы выявіла парушэнне манастыром умоў дамовы па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці.

Чытайце таксама:

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7
0
і іншыя дзы/адказаць/
14.03.2023
а толькі ксяндзы
0
Грын/адказаць/
14.03.2023
Па вызначэньні манахі нічога ня маюць, нічым не валодаюць. Гэта ёсьць манаскі зарок беднасьці. Калі гэтыя людзі сапраўды манахі, яны без праблем пакінуць лаўру, бо лаўра не іхняя маёмасьць. Калі насамрэч яны не манахі, але расейскія агенты, трэба пераяжджаць у Расею.
0
Андрусь/адказаць/
14.03.2023
Грын, дарэчы, там яшчэ кавалак кручы над Дняпром "не засвоены" застаўся. Могуць зноў нарыць сабе пячораў і заснаваць сваю - маскоўска-пячорскую лаўру. ))  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930