Знайсці
13.03.2023 / 18:30РусŁacБел

У Беларусі ў 2022 годзе запусцілі толькі 26 новых стартапаў

За 2022 год аб'ём інвестыцый у стартапы беларускага паходжання скараціўся амаль у 19 разоў. Мінулы год можна смела назваць перыядам татальнай нявызначанасці для інавацыйнага рынку Беларусі, гаворыцца ў пятым аглядзе стартап-экасістэмы Беларусі Belarus startup report 2023, падрыхтаваным платформай Innovate Belarus.

Да вайны Расіі з Украінай, у якой хаўруснікам першай выступіў і рэжым Лукашэнкі, нягледзячы на шэраг крызісаў і іх наступстваў: пандэміі Covid-19, масавай аддаленай працы і палітычнай турбулентнасці, — беларуская экасістэма заставалася часткай сусветнага кам'юніці і мела цалкам адчувальныя перспектывы развіцця. 

Але 2022 год стаў годам, які перапыніў пяцігадовы трэнд росту, які назіраўся з 2017. Па стане на канец 2022 года аналітыкі налічылі 380 бачных і актыўных праектаў. У гэтым Беларусь па-ранейшаму вельмі моцна саступае экасістэмам суседзяў: Літвы (1490+), Латвіі (650+), Эстоніі (1450+) і Польшчы (3500+).

Акрамя таго, 53 праекты спынілі сваё існаванне, і толькі 26 новых стартапаў было адкрыта за той жа перыяд. Больш за палову новых праектаў адносіцца да чатырох даменаў: Health, Education, Entertainment & Lifestyle, Jobs recruitment.

Ключавымі крыніцамі фінансавання па-ранейшаму застаюцца: уласныя сродкі заснавальнікаў (63%) і бутстрэпінг (43%). Толькі 33% стартапаў калі-небудзь прыцягвалі знешняе фінансаванне.

Высветлілася, што на момант правядзення апытання больш за 65% прадстаўнікоў стартапаў не асацыююць сябе з беларускай экасістэмай і не бачаць пераваг у тым, каб быць яе часткай. 85% рэспандэнтаў вылучаюць палітычную напружанасць як асноўны бар'ер для развіцця стартап-руху ў краіне. Каля 50% падкрэсліваюць складанасці з прыцягненнем фінансавання ўнутры краіны, і 44% — вузкі ўнутраны рынак.

Працэс рэлакацыі прыкметна паскорыўся: сёння 56% праектаў беларускага паходжання афіцыйна зарэгістраваныя ў іншых краінах. Акрамя таго, за апошнія тры гады было закрыта 82 стартапы са штаб-кватэрамі ў Беларусі, і больш за 150 стартапаў з'ехалі з краіны. Галоўныя прычыны для рэлакацыі: палітычная рызыка (71% прадстаўнікоў), пытанні бяспекі і рэпутацыйнай рызыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930