Знайсці
13.03.2023 / 17:432РусŁacБел

Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю звярнулі ўвагу, што ў Беларусі прадаўцы сталі часцей навязваць пакупнікам дадатковыя паслугі. Пра гэта начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык расказала падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Па словах чыноўніцы, некаторыя прадаўцы літаральна патрабуюць ад кліентаў, каб тыя набылі пашыраную гарантыю на тэхніку. А ў некаторых выпадках прадаўцы наогул заяўляюць, што акцыйная цана магчымая толькі пры аплаце дадатковай гарантыі.

«Гэта прамое парушэнне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў», — падкрэсліла Гаўрыльчык.

Прадстаўніца МАРГ нагадала беларусам, што на любы тавар у любым выпадку даецца гарантыя ад вытворцы. Плаціць жа за пашыраную гарантыю варта толькі ў асобных выпадках, прачытаўшы ўсе ўмовы. Бо часам нават дадатковая гарантыя можа ахопліваць не ўсе віды паломак.

У якасці яшчэ аднаго прыкладу навязвання платных паслуг Гаўрыльчык прывяла сітуацыю з расійскім маркетплэйсам Wildberries. Гэтая крама, насуперак беларускаму заканадаўству, рабіла платным вяртанне тавараў, якія не падышлі пакупніку па памеры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
13.03.2023
Што за слова - куплянне? Можа: Беларусам пры набыцці тавараў...
0
Вадзім /адказаць/
14.03.2023
Ёсік, цярпімей, калі ласка. Вучыш мову - зазіраць у слоўнікі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера