Міграцыйны крызіс быў прэлюдыяй да расійскай агрэсіі супраць Украіны — Маравецкі
Матэвуш Маравецкі заявіў, што атака польскай мяжы з беларускай тэрыторыі была накіраваная на дэстабілізацыю абстаноўкі, каб Польшча не змагла прымаць украінскіх бежанцаў. Гэта прагучала ў яго інтэрв'ю i.pl, цытаты з якога прыводзіць reform.by.
Матэвуш Маравецкі. Фота: Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы.
«Беларускі напад на польскую мяжу праз штучна выкліканую міграцыю быў прэлюдыяй да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта была спроба падарваць згуртаванасць Еўрапейскага саюза, а таксама спроба дэстабілізаваць Польшчу, каб, калі Расія нападзе на Украіну, мы больш не змаглі б прымаць украінскіх бежанцаў. Гэтая спроба правалілася, але, на жаль, на баку [польскай] апазіцыі ўсё яшчэ ёсць публіцысты і палітычныя актывісты, якія гэтага не разумеюць», — заявіў Маравецкі.