Знайсці
12.03.2023 / 10:365РусŁacБел

Фларысты з Салігорска набралі мільён праглядаў у тыктоку з букетам хрызантэм і паказалі 15 руж, даражэйшых за 1500 рублёў

Рэкорд фларыстаў з Салігорска «Імперыя руж» у тыктоку — 1,3 мільёна праглядаў у «букета з 301 рамонка», як прадставілі яго ў роліку. Выглядае ён як вялікае белае воблака.

@imperia_roz

301 ромашка в упаковке ❤️

♬ оригинальный звук - Флорист Империи роз

Што праўда, погляды на рамонкі ў фларыстаў і каментатараў роліка разышліся: на думку апошніх, ніякія гэта не рамонкі, а хрызантэмы, і іх відавочна не 301. Супрацоўнікі кветкавай крамы згаджаюцца: сапраўды, хрызантэмы, але рамонкападобныя. А па колькасці асобных кветак на галінках выходзіць 301.

Хоць гэта і рэкорд фларыстаў па праглядах, гэта не рэкорд па колькасці хрызантэм. Ёсць і букет з 501 асобна ўзятай кветкі.

@imperia_roz

Букет 501 ромашка с упаковкой ❤️

♬ Borderline - Tame Impala

Самыя дарагія ружы ў краме — букет з 15 кветак за больш чым 1500 рублёў. Адкуль такая цана? Замоўца пажадаў абгарнуць кожную кветку ў старублёвую купюру.

@imperia_roz Это наш самый дорогой букет за 6 лет работы #CapCut♬ оригинальный звук - Флорист Империи роз

Вельмі экзатычна выглядае таксама і букет з руж даўжынёй у паўтара метра, але трымаць яго — нялёгкая задача. 

@imperia_roz

Огромные, шикарные , в наличии !

♬ оригинальный звук - Флорист Империи роз

Замаўляючы кветкі анлайн, будзьце пільныя, каб не натрапіць на махляроў. Нядаўна ў Ганцавічах у мужчыны скралі амаль усе грошы з карткі, калі ён хацеў набыць букет са 101 ружы для сваёй жонкі. 

Чытайце таксама: «Мы 13 дзён у адных трусах былі». Эмацыйны расповед бежанкі з Валнавахі ў тыктоку «НН» праглядзелі больш за 750 тысяч разоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мигрант/адказаць/
12.03.2023
Мне кстати тоже стало интересно про z :-)
0
даведка/адказаць/
12.03.2023
Дорогой букет из 15 роз со сторублёвками на самом деле отдельные цветы с премией для женского коллектива.
0
Оо мар та/адказаць/
12.03.2023
ну это там, где хоть какой-то профсоюз есть
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера