Знайсці
11.03.2023 / 19:4812РусŁacБел

Расійскія страты на вайне з Украінай б'юць рэкорды

За апошнія два тыдні на вайне з Украінай загінулі 1638 расійскіх вайскоўцаў і наймітаў ПВК «Вагнер». Гэта рэкордныя страты за ўвесь час падлікаў, якія вядуць «Медыязона», Бі-бі-сі і каманда валанцёраў.

Фота ілюстрацыйнае

«Медыязона» сцвярджае, што найбольшы прырост загінулых — у ПВК «Вагнер», а найбольшыя страты зафіксаваныя сярод зняволеных, завербаваных кампаніяй на чале з Яўгенам Прыгожыным у калоніях. На гэты момант вядома 1849 імёнаў загінулых былых зняволеных.

Агульная колькасць расійскіх загінулых з пачатку вайны, паводле звестак, якія ўдалося верыфікаваць, склала 16 774 чалавек.

Галоўным напрамкам для расійскіх войскаў па-ранейшаму застаецца Бахмут, піша выданне. Журналістам вядомыя імёны 800 чалавек, якія загінулі там.

Пры гэтым колькасць пацверджаных расійскіх страт, імёны якіх вядомыя, яўна не адлюстроўвае іх рэальны ўзровень, які можа быць большым у некалькі разоў.

Больш за ўсё пахавальных прыходзіць у Свярдлоўскую і Чалябінскую вобласці, Башкірыю, Бурацію і Дагестан. Вялікая колькасць паведамленняў аб гібелі выхадцаў з Краснадарскага краю сярод іншага тлумачыцца тым, што тут валанцёры абыходзяць могілкі і фатаграфуюць магілы вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Пад Луганскам выяўленыя новыя пахаванні: магчыма, гэта магілы байцоў групы «Вагнер». Ёсць адзін беларус

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Woodoo Cult /адказаць/
12.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Студент/адказаць/
13.03.2023
Зато украинских жертв нет от слова совсем, 24 часа в сутки перемоги без потерь.
0
Вершаваны Быкаў Васіль/адказаць/
13.03.2023
Я никому не верю, что ты, русскій чалавек мог чытаць акрамя эцікетак і парнаграфіі???
Быкава ўсе чыталі і ён пастаянна нагадваў пра зраднікаў, пра трусаў, пра паліцаяў, пра дэбілаў з савецкага боку 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера