Знайсці
10.03.2023 / 22:361РусŁacБел

Памёр святар Кірыл Шоўкаў

10 сакавіка памёр праваслаўны святар, настаяцель прыхода мінскага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шоўкаў. Яму было 50 гадоў.

З 2012 года Кірыл Шоўкаў быў старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы, 18 жніўня 2020 года ён суправаджаў тагачаснага мітрапаліта Паўла, калі той наведваў у бальніцы людзей, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў.

Сярод іншага протаіерэй Кірыл Шоўкаў быў аўтарам сацыяльнага праекта «Дарогі міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі».

У студзені 2022 года ён атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
26
Абуральна
0
0
Грышка /адказаць/
11.03.2023
Вечная яму памяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930