Знайсці
10.03.2023 / 21:533РусŁacБел

Мінтранс назваў звесткі пра планаваныя звальненні на чыгунцы ўкідам

Міністэрства транспарту і камунікацый аператыўна адрэагавала на інфармацыю, што нібыта на Беларускай чыгунцы рыхтуюцца масавыя звальненні, адмаўляючы яе праўдзівасць.

«У шэрагу інтэрнэт-крыніц з'явіліся паведамленні пра нібыта запланаваныя масавыя скарачэнні на Беларускай чыгунцы. Гэтыя «інфармацыйныя ўкіды» не адпавядаюць рэчаіснасці», — заявіла прэс-служба міністэрства.

Таксама Мінтранс звярнуў увагу на неабходнасць карыстацца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, як «праверанымі і дакладнымі».

Сёння «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміла, што, паводле яе крыніц, БЧ плануе скараціць каля 8 тысяч чалавек у сувязі з памяншэннем даходаў ад перавозак з-за дзеяння санкцый.

Чытайце таксама:

БЧ плануе звольніць 8 тысяч супрацоўнікаў — «Супольнасць чыгуначнікаў»

Беларуская чыгунка хоча прыцягнуць 5 мільёнаў даляраў ад продажу токенаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
барадзед/адказаць/
10.03.2023
канешне ўкіды, не 8 тысяч, а ўсіх, акрамя начальства а нахер чыгунка калі русня ўжо не катаецца, транзіт зачынены, вытворчасць спыняецца
0
Сірожа/адказаць/
11.03.2023
Ва ўкід мінтранса ніхто не верыць
0
Вброс/адказаць/
11.03.2023
Самое лучшее, что может сделать Минтранс для Белжд, это вывести её из Минтранса, а лукашенкам отдать БелЖд все забранные доходы от железнодорожного транзита.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930