Знайсці
10.03.2023 / 21:193РусŁacБел

У Ганцавічах махляры злавілі мужчыну на прынаду ў сотню руж

Неверагодная гісторыя здарылася ў Ганцавічах, дзе 40-гадовы мясцовы жыхар збіраўся арыгінальным чынам парадаваць жонку ў дзень нараджэння і замовіў у інтэрнэце вялізны букет руж, піша «Ганцавіцкі час».

Фота ілюстрацыйнае

Як расказалі ў Следчым камітэце, мужчына доўга думаў, што падарыць каханай жонцы і нават кансультаваўся з яе сяброўкай. Тая расказала, што жонка мужчыны даўно марыць пра вялікі і прыгожы букет.

Пасля гэтага чалавеку кінулася ў вочы ў сацыяльных сетках рэклама інтэрнэт-крамы, якая

прадавала вялікі і прыгожы букет толькі што зрэзаных руж, прытым па адносна невялікай цане — 101 кветка за 230 рублёў. І мужчыну не збянтэжыла нават неабходнасць зрабіць за тавар поўную перадаплату.

«Па нейкай прычыне праграма інтэрнэт-крамы не ўбачыла залічэння на рахунак. Каб дапамагчы засмучанаму пакупніку, прадавец прапанаваў рашэнне: вярнуць грошы назад на карту. Мужчына пагадзіўся», — распавёў прадстаўнік Следчага камітэта.

Перайшоўшы па спасылцы, якую падаў прадавец, патэнцыйны пакупнік увёў даныя сваёй банкаўскай карты. Аднак замест вяртання сваіх грошай неўзабаве ён выявіў, што на рахунку застаўся толькі адзін рубель.

Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 арт. 209 КК Беларусі («Махлярства»). Пры гэтым паралельна следчыя высветлілі, што жыхар Ганцавіч аказаўся не адзіным, хто трапіў на вуду аферыстаў. Была яшчэ, прынамсі, адна дзяўчына, якая замовіла букет у гэтай жа інтэрнэт-краме і была ашуканая.

Чытайце таксама:

Напярэдадні 8 Сакавіка махляры запусцілі «святочныя» схемы падману

Махляры прыдумалі новую схему падману ў інтэрнэце

Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў

Бабруйчанка аддала махлярам 10 тысяч рублёў, хоць выдатна ведала пра іх метады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
7
10.03.2023
прынаду??? што эта за слова?? першы раз чую
0
у мор а/адказаць/
11.03.2023
ром, плафон - больш зразумела?)
0
від распаўсюджаны ў Еўропе /адказаць/
11.03.2023
ром, у Мацкве такога слова няма
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930