Знайсці
12.03.2023 / 12:033РусŁacБел

Якую нерухомасць прадаюць на Браслаўскіх азёрах

Паглядзелі, якія дамы ля вады прадаюць у адным з самых прыгожых рэгіёнаў Беларусі.

Фота: тут і далей realt.by

Браслаў — раённы цэнтр на паўночным захадзе Беларусі за 17 кіламетраў ад мяжы з Латвіяй. Насельніцтва горада — крыху меншае за 10 тысяч чалавек. Але праз геаграфічнае становішча нерухомасць тут прадаецца па цэнах, якія далёкія ад тых, што можна бачыць у іншых невялікіх райцэнтрах.

«Чароўнае месца сілы на Браслаўскіх азёрах»

Адзін з самых дарагіх аб'ектаў на Браслаўшчыне — сядзіба на беразе возера Дрывяты ў вёсцы Дукелі. За драўляны дом 2012 года пабудовы плошчай 240 м² просяць 350 тысяч даляраў. Прадаўцы апісваюць аб'ект як «чароўнае месца сілы на Браслаўскіх азёрах» і называюць яго «сядзібай-марай», што знаходзіцца ў самым маляўнічым і экалагічна чыстым месцы Беларусі.

На тэрыторыі сядзібы, апроч двухпавярховага жылога дома з гаражом на дзве машыны, месцяцца лазня з бярвення з мансардай і міні-басейнам, домік для більярднай, гаспадарчая пабудова, летняя кухня, калодзеж з пітной вадой. Плошча ўчастка — 22 соткі.

Побач з домам знаходзіцца не толькі возера, але і лес. 

Аздабленне дома ўнутры — таксама з дрэва. 

У аб'яве пазначана, што сядзіба выдатна падыдзе не толькі для пражывання, але і для здачы ў арэнду — наконт цаны трэба дамаўляцца.

Участак з уласным выхадам на пляж

У вёсцы па суседстве за 250 тысяч даляраў прадаецца зруб ручной рубкі. Як і папярэдняя сядзіба, дом стаіць ля берага возера Дрывяты. Наўпрост з участка маецца ўласны выхад на пляж. Участак ад возера аддзяляе невялікі кавалак лесапаласы. 

«На дзясяткі кіламетраў вакол вас — найчысцейшае паветра, адсутнасць прамысловых прадпрыемстваў і ўнікальная прырода рэгіёна», — апісваюць аб'ект прадаўцы. 

Адразу засяліцца ў дом ля возера не атрымаецца, таму ахвотнаму яго набыць трэба быць гатовым да інвеставання ва ўнутранае аздабленне, набыццё мэблі і тэхнікі. Агульная плошча будынка складае 140 м².

Усе камунікацыі, у тым ліку ацяпленне, праведзены ў дом. У апісанні пераваг зруба, пабудаванага ў 2017 годзе, гаспадары надаюць шмат увагі якасці матэрыялаў і іх апрацоўцы. 

Плошча ўчастка — 20 сотак, плюс 15 сотак адведзена пад гаспадарчыя пабудовы і сад. На супрацьлеглым ад возера баку ўчастка знаходзіцца лес. 

Дом з більярдам 

Роўна ў 200 тысяч даляраў ацэнены дом на беразе возера Воласа з уласным выхадам да вадаёма.

«Апроч асноўнага дома, на ўчастку плошчай 25 сотак месціцца лазня з ацыліндраванага бруса, купальня, барбекю з мангалам, гараж з навесам», — гаворыцца ў апісанні.

Апроч пералічанага вышэй, на ўчастку ёсць альтанка з відам на возера. 

Дом мае дзве тэрасы: крытая на першым паверсе і адкрытая на другім. Зямля пад домам знаходзіца ў прыватнай уласнасці, што даволі рэдкая з'ява для Беларусі.

Унутры дома два санвузлы, камін, більярдная. Аб'ект падыходзіць як для пастаяннага пражывання, так і для здачы ў арэнду. 

Дом на беразе возера ў запаведнай зоне

За 189 тысяч прадаюць дом на беразе возера Снуды. Дом мае агульную плошчу 220 «квадратаў». Пабудаваны ён з газасілікатных блокаў. 

Частку першага паверха займае ўбудаваны гараж на два аўто плошчай 30 м². Таксама на ўчастку памерам 25 сотак ёсць лазня, летняя кухня з двума пакоямі для адпачынку на другім паверсе, альтанка з барбекю і відам на возера.

Унутры большасць памяшканняў абабіта дрэвам. На некаторых сценах можна пабачыць малюнкі з казачнымі вясковымі краявідамі.

Гаспадары адзначаюць, што ўчастак мяжуе з берагавой лініяй возера. Гэта, па іх словах, рэальна дазваляе быць уладальнікам прыбярэжнай тэрыторыі.

Незвычайны аб'ект ва ўнікальным кутку прыроды

У 164 500 $ ацэнены дом, размешчаны на паўвостраве паміж двума найбольшымі азёрамі рэгіёна — Снуды і Струста.

Рэдкае для нашых краёў тут не толькі месца, але і само архітэктурнае выкананне дома. 

Агульная плошча будынка амаль 300 м², жылая — 107 м². У доме ёсць па дзве велізарныя кухні на кожным паверсе, чатыры санвузлы і восем жылых пакояў плошчай ад 7,1 м² да 27,4 м². 

Але ў адрозненне ад папярэдніх варыянтаў, гэты аб'ект не мае ўласнага выхаду да вадаёма. Ад дома да возера Снуды прыйдзецца прайсці каля ста метраў. Затое каля дома ёсць маленькая ўласная сажалка на ўчастку.

Прадаўцы характарызуюць аб'ект як загарадны дом для вельмі вялікай сям'і або як міні-гатэль з апартаментамі класа люкс. Сядзіба гатова да выкарыстання ў якасці аб'екта экатурызму.

«З тэрасы адкрываецца выдатны від на пачышчаныя сажалкі, гняздо буслоў і гару Маяк», — гаворыцца ў апісанні.

Дом паміж двух азёр

Крыху далей ад Браслава ў Мёрскім раёне можна набыць недабудаваны домік ля возера. Так, за 80 тысяч прадаецца драўляны дом 2022 года пабудовы, які месціцца паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. 

Праўда, без дадатковага інвеставання тут не абысціся. Дом часткова без унутранага аздаблення, апроч таго, у ім няма ацяплення. Улічваючы гэты факт, у аб'яве сказана, што агенцтва можа дапамагчы з атрыманнем крэдыту.

Побач з домам — новая лазня без унутранага аздаблення. Дваровыя дарожкі выкладзены пліткамі.

«Маляўнічыя месцы, лес, возера каля дома (першая лінія). Выдатнае месца для шчаслівага жыцця і адпачынку. У вёсцы ёсць усё для жыцця: крама, царква, сельсавет, прыпынак грамадскага транспарту», — гаворыцца ў апісанні дома паміж азёрамі.

Маленькае возера і меншы бюджэт

Каб жыць ля аднаго з Браслаўскіх азёраў, ля самага вадаёма, неабавязкова мець больш за сто тысяч даляраў. Так, напрыклад, у вёсцы Маляўкі Мёрскага раёна прадаецца дом на беразе вадаёма за 39 950 даляраў. 

Участак плошчай 21 сотка месціцца ля невялікага возера Набіста. 

Звонку будынак выглядае як дабротны вясковы дом. Адразу за ім віднеецца азярцо. Як дом выглядае ўнутры — невядома. Прадаўцы гатовыя абмяняць дом, які знаходзіцца за пяць метраў ад возера, на кватэру ў Мінску або Віцебску.

Чытайце таксама: Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.03.2023
Это очень показательно.Готовые проекты, которые потенциально заточены на получение прибыли с туризма..Но! Где те турЫсты  когда суверенное государство превращаешься в Донецкий бассейн.Места шикарные,но сейчас не актуальные.Никто точную дату смерти старого диабетика с хитрым зачОсАм не знает.Купить и заморозить на перспективу-очень рискованно. .
12.03.2023
Можно с уверенностью констатировать устойчивый тренд на деградацию доходов от туризма и аренды недвижимости в Беларуси. Пока не поздно люди пытаются избавиться от этого дешевеющего актива, который вскоре превратится в пасив.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.03.2023
Новости из параллельной памяркоуная вселенной. Дома по стоимости аналогичных в США в горах и на озерах. 90% населения 10 тыс в руках за всю жизнь никогда не держали, а эти царьки жизни за 250 продают хоромы с вырезанной в ДСП дыркой вместо нормальных дверей. Кому прямо так горит, на Браславах полно пустых участков с заброшенными домами за 2-10 тысяч. Можно за 5 поставить будку с толчком и душем, и жить не тужить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера