Знайсці
09.03.2023 / 18:196РусŁacБел

Мужчыну, які параніў міліцыянера нажом, можа пагражаць смяротнае пакаранне

МУС расказала пра абставіны нядаўняга нападу на міліцыянера ў Мінску, калі той у адказ прымяніў табельную зброю. Супрацоўнік міліцыі цяпер знаходзіцца ў шпіталі, а на нападніка заведзеная крымінальная справа.

Інцыдэнт адбыўся 6 сакавіка. Па версіі міліцыі, на лінію «102» паступіў званок ад мінчанкі, якая паведаміла, што былы муж пагражае ёй з-за падзелу маёмасці.

Нарад міліцыі, як сцвярджае прэс-служба МУС, выбыў на месца. Падчас разбіральніцтва мужчына выхапіў кухонны нож, які быў пры ім, і нанёс ім некалькі ўдараў супрацоўніку міліцыі. Той у адказ стрэліў на паражэнне з табельнай зброі. Як сцвярджае МУС, гэта было «правамернае і рашучае» дзеянне з боку міліцыянера, накіраванае на абарону не толькі сябе, але і заяўніцы ды напарніка. У якім стане знаходзіўся мужчына падчас інцыдэнту, не паведамляецца.

Пацярпеламу міліцыянеру ўсяго 18 гадоў. Ён, як кажуць, толькі нядаўна прайшоў першапачатковую падрыхтоўку, а цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

Супраць нападніка заведзеная крымінальная справа за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне, а можа быць прысуджанае нават смяротнае пакаранне.

Пры гэтым нельга выключаць, што гэтую нібыта бытавую справу могуць выкарыстаць і ў палітычных мэтах, паколькі ў паведамленні прэс-службы МУС акцэнтуецца ўвага на тым, што раней абвінавачаны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за абразы прадстаўнікоў улады, а ў 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах. 

Чытайце таксама:

У Мінску паранілі нажом міліцыянера, той у адказ страляў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
19
0
Япончик /адказаць/
09.03.2023
за что? что пытался мусора на пику посадить? 
0
Змагар-якудза/адказаць/
10.03.2023
Намалявалі вобраз дэбашыра ды аб'юзера змагара - гэта чарговы этап дэгуманізацыі. Ці была ўвогуле сітуацыя настолькі вострай? Мы ж не чулі ні жанчыну з кватэры, ні абодвух мянтоў, каб іхнія версіі параўнаць. Робіцца акцэнт на статусе міліцыянта як прадстаўніка ўлады, але ён сам мог справакаваць чалавека на гвалт. Зялёнаму салагу далі валыну, дубіну і тую самую ўдаду, а як імі законна карыстацца- не навучылі. Калі і было штосьці ў сям'і, то якое значэнне ў побытавым скандале мае ўдзел чалавека ў пратэстах, ягоны арышт за "абразу прадстаўніка ўлады"? Мутная гісторыя, у якой абсалютна няма веры збанкрутаваным паліцаям.
0
Снид/адказаць/
11.03.2023
Какой классный поступок - и какая дурацкая причина...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930