Знайсці
09.03.2023 / 19:2123РусŁacБел

«Роўныя правы для ўсіх». У Берліне жанчынам дазволілі купацца топлес у грамадскіх басейнах

Гэта было зроблена ў адказ на скаргу аб дыскрымінацыі.

Фота: pixabay

Гарадскія ўлады Берліна дазволілі жанчынам купацца без станіка ў грамадскіх басейнах. Пра гэта 9 сакавіка паведаміла выданне Tagesspiegel. 

Адпаведнае рашэнне стварае новыя прававыя інструкцыі для супрацоўнікаў грамадскіх басейнаў і ўстанаўлівае «роўныя правы для ўсіх жыхароў Берліна: жанчын, мужчын і небінарных асоб».

Яно было прынята ў адказ на скаргу жанчыны, якую за адсутнасць станіка выгнаў персанал аднаго з берлінскіх басейнаў.

«Купанне топлес стала магчымым для асоб жаночага полу … Цяпер неабходна забяспечыць паўсюднае выкананне новых правіл», — сказала Дорыс Лібшэр, упаўнаважаная па правах чалавека ў пытаннях антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.

Нагадаем, што падобныя судовыя калізіі не адзінкавыя. Напрыклад, яшчэ ў лютым жыхар Іспаніі змог дабіцца праз суд дазволу хадзіць голым па вуліцы у сваім родным горадзе.

Чытайце таксама:

У Чэхіі скралі каня Рамзана Кадырава

Дзяўчына паспрабавала збіць свайго хлопца машынай за тое, што ён даеў апошнюю бульбіну фры

Louis Vuitton трапіў у скандал з-за анонсу сваёй новай жаночай калекцыі адзення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Жвір/адказаць/
10.03.2023
А потым будуць скардзіцца на сэксуальныя дамагальніцтвы, правакатары!
1
Васёк/адказаць/
10.03.2023
А лет чэраз 5 Яуропа яшчо свабаднее станет і все будут вабшчэ голые в басэйнах купацца! Вот ради свабоды нужна в Яуропу страмицца.
0
Железный Дровосек /адказаць/
11.03.2023
І гэта добра!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера