Знайсці
09.03.2023 / 21:356РусŁacБел

Палку Каліноўскага год. Вадзім Кабанчук: «Гэта наша дамоўленасць паміж сабой»

У першыя ж дні вайны ў Кіеве каля двух дзясяткаў беларусаў далучыліся да тэрытарыяльнай абароны. Прысягу прынялі 9 сакавіка, і таму гэтая дата лічыцца днём нараджэння палка імя Кастуся Каліноўскага.

Байцы Палка Каліноўскага на вучэннях. Усе фота з тэлеграм-канала Belwarriors

Усё пачыналася з узвода, а праз некалькі дзён стала зразумела, што можна стварыць нават асобны вайсковы батальён. Украінскае камандаванне само прапанавала беларусам перайсці такім складам у рэгулярную вайсковую часць УСУ.

За гэты час геаграфія баёў, у якіх актыўны ўдзел бралі беларускія добраахвотнікі, пашырылася на сотні кіламетраў па ўсёй Украіне. Беларусам давялося паваяваць і на Херсоншчыне, і ў Запарожскай вобласці, і ў Ірпені, і пад Лісічанскам, і ў Бахмуце, і пад Севераданецкам… А батальён ужо праз непрацяглы час стаў палком.

«Наш полк — гэта наш беларускі праект, гэта наша дамоўленасць паміж сабой, — кажа намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук. — Мы, згодна з вайсковымі білетамі, з’яўляемся вайскоўцамі ўкраінскага войска, хоць сярод нас ёсць афіцэры, якія былі афіцэрамі ў Беларусі. Але мы стварылі полк Каліноўскага, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў.

Камандзір — гэта афіцэр украінскі. Але полк Каліноўскага — гэта ж не толькі людзі ў часці. У Польшчы дзейнічае рэкрутацыйны цэнтр. Сілавы рэзерв — усё гэта сістэма палка Каліноўскага», — кажа Вадзім Кабанчук.

Полк Каліноўскага не адзінае падраздзяленне, дзе сёння за незалежнасць Украіны і Беларусі ваююць беларусы, але самае буйное з іх.

Усяго ў баях загінулі як мінімум 19 беларусаў.

У шэрагі палка працягваюць уліваюцца добраахвотнікі. У полк уваходзяць батальёны «Волат» і «Літвін», а таксама група кіравання беспілотнікамі імя Мікіты Крыўцова — аднаго з ахвяр падаўлення народных выступленняў у Беларусі ў 2020 годзе.

Які юрыдычны статус байцоў? 

«У нас ужо была сустрэча з Дзяржаўнай міграцыйнай службай, мы будзем і далей ставіць пытанне, каб нашым салдатам па паскоранай схеме выдавалі «посвідкі» на пражыванне ва Украіне і дазвол на жыхарства. Рада будзе ставіць пытанне, што іншаземцам, якія ваююць за Украіну, будуць даваць грамадзянства паводле паскоранай працэдуры», — расказвае Вадзім Кабанчук.

Але «мне ўкраінскі пашпарт не патрэбны, — дадае Кабанчук. — Навошта? Я не хачу быць грамадзянінам Украіны. Думаю, што ў хуткім часе вярнуся ў Беларусь». 

Чытайце таксама: Добраахвотнікі палка Каліноўскага ўдзельнічалі ў дзвюх буйных аперацыях на ўскрайку Бахмута

 

.

Даратэя Даркава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Украіне Слава/адказаць/
10.03.2023
Палка Калiноускага,І абодва ва рту русні 
0
Беларус/адказаць/
10.03.2023
С годовщиной Герои! Такое ощущение что полк с нами уже давным давно. Жыве Беларусь!
0
Ура!/адказаць/
13.03.2023
Главное что бы медали не кончились
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера