Знайсці
08.03.2023 / 08:472РусŁacБел

Рада бяспекі даручыла Мінабароны пачаць распрацоўку новай вайсковай дактрыны

На Нацыянальным прававым партале з'явілася пастанова «Аб разглядзе праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Падставамі для змен у вайсковай палітыцы названы «змены вайскова-стратэгічнай абстаноўкі» і «эскалацыя глабальнай геапалітычнай напружанасці».

У рамках дакумента, падпісанага Лукашэнкам, ухваляецца праект новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, «якая адлюстроўвае трансфармацыю ўсяго спектра сучасных пагроз і вызначае адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вайсковай сферы».

Дзяржаўныя органы павінны засяродзіцца на рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках стратэгічнага стрымлівання, накіраваных на абарону незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу ад знешніх і ўнутраных пагроз.

Мінабароны даручана заняцца стварэннем новай вайсковай дактрыны. Папярэдняя дзейнічае з ліпеня 2016 года.

Канчаткова новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі павінен будзе разглядзець Усенародны сход.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Наталья Петкевич/адказаць/
08.03.2023
Будет как и прошлая. Дети писали. Какая-то чушь, оторванная от реальности, зато премий себе навыписывают. От вас нужно меры по безопасности принимать, вы - угроза всему цивилизованному миру.
0
Officer/адказаць/
08.03.2023
основная идея доктрины как не обос**цца когда прилетает ракета от Хаймарса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930