Знайсці
07.03.2023 / 22:595РусŁacБел

У Грузіі выбухнулі масавыя пратэсты супраць прыняцця закона аб «замежных агентах»

У Тбілісі сёння праходзіць шматтысячная акцыя пратэсту. Мітынгоўцы выступаюць супраць законапраекта аб агентах замежнага ўплыву, які дэпутаты парламента прынялі 7 сакавіка ў першым чытанні.

Скрыншот з відэа

На плошчы перад будынкам парламента сабралася больш за 10000 чалавек.

Паліцыя перакрыла ўваходы ў будынак, а пасля ў МУС Грузіі заявілі, што акцыя набыла гвалтоўны характар і ўжылі ў дачыненні да пратэстоўцаў слезацечны газ і вадамёты. Пратэстоўцы таксама кідаюць «кактэйлі Молатава».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі падтрымала пратэстоўцаў і паабяцала накласці на закон вета, калі дакумент будзе прыняты ў парламенце.

«Я звяртаюся да тых, хто сёння ўвечары стаіць на Руставэлі, я побач з вамі, таму што вы прадстаўляеце свабодную Грузію. Ніхто не мае права забіраць у вас вашу будучыню. Ніхто не мае права ставіць пасткі», — сказала ў сваім звароце Зурабішвілі.

Дзеянні грузінскага ўрада выклікаюць крытыку і за межамі краіны. Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што не выключае магчымасці ўвядзення санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў уладаў Грузіі праз сітуацыю вакол закона аб «замежных агентах».

«У нас ёсць шэраг інструментаў, якія дазваляюць прыцягнуць да адказнасці любога ў любой краіне за ўмяшанне ў рэалізацыю таго, што з'яўляецца універсальным правам чалавека», — адзначыў прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мікола)))/адказаць/
07.03.2023
Здаецца, нехта таксама хоча ў Растоў
2
мясцовы2/адказаць/
07.03.2023
Той самы момант, калі парламент выявіўся поўным лайном.
2
вечар/адказаць/
08.03.2023
мясцовы2, малая краіна -- ўсіх купілі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера