Знайсці
07.03.2023 / 21:413РусŁacБел

Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Злотнікаў

Пра смерць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Злотнікава паведаміў сёння Гомельскі аблвыканкам. Яму было 52 гады.

Андрэй Злотнікаў быў ураджэнцам расійскага Ленінграда, але прафесійную кар'еру зрабіў у Гомелі. У Палаце прадстаўнікоў ён быў членам пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

У 2020 годзе жыхары Гомеля спрабавалі зладзіць кампанію па яго адкліканні, але пацярпелі, як і шматлікія іншыя беларусы, няўдачу, нагадвае гомельскае выданне «Флагшток». У абвешчанай сітуацыі, калі «не да законаў», тады ўлады перасталі нават фармальна звяртаць увагу на любыя працэдуры, у тым ліку і адклікання дэпутатаў. 

У апошні год жыцця, як і іншыя праўладныя дзеячы, дэпутат Злотнікаў рэтрансляваў наратывы расійскай прапаганды: вінаватымі за расійскае ўварванне ва Украіну ён называў украінскае кіраўніцтва і ўкраінцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
даведка/адказаць/
07.03.2023
Фингал гомельского чиновника и смерть гомельского депутата как-то между собой взаимосвязаны?!
0
БелАЭС/адказаць/
08.03.2023
Першы сапраўдна народны чалец на пахаваньне ў ядзерным магільніку)) Нічога асабістага - проста народная "любоў".
0
Надзея і Вера/адказаць/
08.03.2023
Часам думаю, што смерць прыдумана не проста так. Яе нельга падмануць, "ператрахнуць" ці нахіліць. І гэта добра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930