Знайсці
07.03.2023 / 20:157РусŁacБел

Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро

З-за будаўніцтва дзвюх новых станцый трэцяй лініі метро частка плошчы Бангалор, а таксама скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча неўзабаве будуць закрытыя, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Плошча Бангалор. Фота: Мінск-навіны

Ужо цяпер на гэтай тэрыторыі пачаліся падрыхтоўчыя работы.

На час будаўніцтва метро будзе зменена схема аб'яздных шляхоў. Усім жыхарам і кіроўцам трэба быць гатовымі да таго, што скрыжаванне вуліц Веры Харужай і Багдановіча, а таксама цэнтральная частка плошчы Бангалор працяглы час будуць закрытыя.

Каб лепей арганізаваць рух транспарту, давядзецца нават знесці частку будынка на вуліцы Веры Харужай, 25.

Перакладка інжынерных сетак, у тым ліку будаўніцтва аб'ездаў, працягнецца да 2025 года.

Чытаць таксама:

Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Wunderwaffe/адказаць/
08.03.2023
Адразу пытанне: Пярэспу будаваць ужо не будуць? Вельмі шкада, бо тама такі мядзвежы кут, негледзячы на месцазнаходжанне адносна цэнтра.
0
вёз вуж валёнкі/адказаць/
08.03.2023
Улад, ад вашых "здаецца" нічога не залежыць. Ёсць ПВР.
08.03.2023
Улад, існуе такая штука як праект выканання работы. Там і напісана ў чаго пачынаць. Думаю ёсць тэхнічная ці эканамічная прычына гэтаму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера