Знайсці
07.03.2023 / 19:012РусŁacБел

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

На відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, — садовае таварыства «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Затрыманне мужчыны адбылося ў суботу, піша «Вясна».

Гэта Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога распаўсюджвалі раней сілавікі.

Яго фота паказвалі мясцовым жыхарам на мінулым тыдні сілавікі — аднак ніхто з вяскоўцаў гэтага чалавека ў вёсцы ніколі не бачыў.

Вяскоўцы кажуць, што на відэа затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» фігуруе дом друкара Алега Сычова — яго разам з жонкай сілавікі затрымалі на мінулым тыдні ў гэтым самым доме. Цяпер Сычовых утрымліваюць у СІЗА КДБ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Нік і Майк 2/адказаць/
07.03.2023
беларусьфільм знімаў. уваходныя дзверы адчыненыя, масоўка адразу ідзе ў патрэбны пакой, дагэтуль у гэтым жа доме затрымлівалі сям’ю, а праз тыдзень там аднекуль зноў з’явіўся новы “агент” ды й яшчэ з заплечнікам набітым бчб сімволікай, а ў падвале дома друкавалі “экстрымісцкую” сімволіку. Якое рыбнае месца, добра што візітку Яраша не знайшлі. Мабыць сярод экспанатаў у гаражы там яшчэ стаіць той самы джып-рэквізіт, які з 2020 году ўсё ж такі прарваўся праз мяжу. І вядро з пацукамі там жы павінна быць. Ну і актор адыграў маналог і расказаў усё па сцэнарыю - усё як галоўны “рэжысёр” сёння завяшчаў. Трэба было яшчэ ўзгадаць крэпкага арэшка, трохі не дакруціў сюжэт.
0
Терро/адказаць/
07.03.2023
Взяли Сычова,потом придумали некого аитишника-шпиона и влили очередной ушак derma ябатькам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера