Знайсці
07.03.2023 / 17:2439РусŁacБел

Мінкульт акрэсліў, што трэба зрабіць артыстам з чорных спісаў для вяртання на сцэну

Пад час ток-шоў «Па сутнасці» на СТБ паўстала пытанне адносна лёсу беларускіх артыстаў, якія падтрымалі ў 2020 годзе пратэсты і з-за гэта фактычна атрымалі забарону на прафесію ў Беларусі. 

Ірына Дрыга ў студыі праграмы «Па сутнасці». Кадр з відэа

Падчас абмеркавання абое вядучых ток-шоў (Алена Сырова і Кірыл Казакоў) прыйшлі да думкі, што такія артысты могуць вярнуцца на сцэну ў Беларусі, калі выканаюць пэўныя патрабаванні.

Патрабаванні тут жа акрэсліла былая намесніца міністра, а цяпер начальніца галоўнага ўпраўлення культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва, член «камісіі па вяртанні» на чале з генпракурорам Шведам Ірына Дрыга.

Патрабаванняў два, але сутнасць у іх адна — публічнае прыніжэнне. 

Па-першае, такія артысты павінны публічна заявіць пра сваю пазіцыю і адзначыць прыналежнасць да пэўнай групы людзей. 

Па-другое, яны павінны прыняць удзел у «культурных праектах, якія маюць грамадска-палітычны характар», то-бок праектах відавочнай праўладнай скіраванасці.

Пры гэтым Дрыга адзначыла, што асобныя дзеячы культуры, якія нібыта каюцца, у той жа час адмаўляюцца ад прапаноў паўдзельчаць ў спецмерапрыемствах.

Яны, маўляў, згодныя прымаць удзел у камерцыйных канцэртах, але якраз туды іх не запрашаюць.

Не ўсе раскайваюцца шчыра, наракае чыноўніца і прыводзіць у якасці прыкладу акцёра Паўла Харланчука, які быў удзельнікам ужо вельмі далёкай Плошчы-2006 і патрапіў у чорныя спісы яшчэ тады.

«Вельмі актыўным перад Кастрычніцкай плошчай быў. Пасля з аднаго тэатра яго адправілі. Пакаяўся, прыйшоў у той самы Купалаўскі тэатр. Чорнага сабаку не адмыеш дабяла. Усё роўна яго сутнасць выявілася», — канстатуе чыноўніца, якая даўно набыла ў вачах культурніцкай супольнасці вельмі адыёзную рэпутацыю.

Чытаць яшчэ: 

За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць

 Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жан Батист Эмануэль Зорг/адказаць/
09.03.2023
Каламбур, 100%. Я ещё вижу образ лаяльнага ляхтарата.
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
09.03.2023
расказвала ўжо гэтую гісторыйку на НН... але даўно
мая аднагрупніца і сяброўка з'ездзіла турысткай у Прагу (гэта было даўно-даўно)) дык казала па вяртанні мне - 'ведаешь, спачатку не магла зразумець... я бачыла на вуліцах маладых людзей і людзей сталага веку, але не бачыла людзей сярэдняга ўзросту. ну, ведаеш, як у нас - усе гэтыя дзядзькі-цёцькі... а потым пачала прыглядацца, і да мяне дайшло - проста там людзі сярэдняга ўзросту апранаюцца, і вядуць сябе, як маладыя. разняволена. і адпаведна выглядаюць"
0
Преображенский/адказаць/
10.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера