Знайсці
07.03.2023 / 16:389РусŁacБел

Падаляк: Дзеянні супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах — справа рук мясцовых партызан

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк напісаў у твітары, што ўдар па расійскім самалёце на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам — заслуга беларускага падполля.

«Трэба вызначыцца з дэфініцыямі. Тэракт — гэта калі з тэрыторыі Беларусі запускаюць ракеты па гарадах. Дыверсіі — калі з беларускай мяжы заходзяць ДРГ.

Удар па самалёце-карэктыроўшчыку А-50 — антытэрарыстычны акт, здзейснены, дарэчы, мясцовымі партызанамі», — напісаў украінскі чыноўнік.

Асабістыя выпады на адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія сёння дапусціў Лукашэнка, Падаляк, як і раней Служба бяспекі Украіны, пакінуў па-за ўвагай.

Чытайце таксама:

Азараў пракаментаваў словы Лукашэнкі наконт украінскіх дыверсантаў і затрыманых

«Пагаворым пасля нашай перамогі». СБУ адмовілася каментаваць тое, што сёння нагаварыў Лукашэнка

Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»

Лукашэнка заявіў пра «ўкраінскага тэрарыста» і затрыманне «дваццаці саўдзельнікаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
ге такі як ёсць/адказаць/
07.03.2023
Знішчыць Маскоўскі Карфаген, у Беларусі Падаляк супрацоўнічаў з Гайдукевічам і быў нерукапажатым у асяроддзі апазіцыйнай журналістыкі - гэта са словаў Лукашука з Еўрарадыё.
3
Яўген/адказаць/
07.03.2023
КУКОЛДЫ, які тыдзень таму пісалі што "гэта Украіна, гэта не могуць быць беларусы, гэта не можа быць байпол" шо з абліччам?)))


0
Плошча Нашай Перамогіі/адказаць/
08.03.2023
ге такі як ёсць, як гэта знайсці? якая назва відэя? ці артыкула, дзе можна пачытаць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера