Знайсці
07.03.2023 / 16:174РусŁacБел

Хто такі «Якуцік»? КДБ затрымлівае стралкоў і адпраўляе іх на паліграф, паказваючы фота аднаго чалавека

Праз гэтага чалавека кашмараць дзясяткі стралкоў па ўсёй краіне. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС

Днямі «Наша Ніва» паведамляла пра нездаровы інтарэс органаў дзяржбяспекі да прадстаўнікоў стралковых клубаў, страйкбалістаў і рэканструктараў. 

Як нам вядома, спарадычна затрыманымі аказаліся дзясяткі людзей.

У нечым гэта нагадвае справу «Белага Легіёна» ў 2017-м, адзінае, што сёлета ўсё разгортваецца не вакол падкінутых аўтаматаў, а вакол сапраўднай дыверсіі ў Мачулішчах. 

Дэталяў масавых аблаваў мы не ведаем. Сігналы прыходзяць супярэчлівыя і без асаблівых дэталяў. 

Вядома, што частку людзей з КДБ выпускаюць пасля некалькіх дзён у засценках. Некаторыя яшчэ там. Усе, хто выходзіць — пад падпіскамі аб неразгалошванні. 

З таго, што нам удалося сабраць, вядома, што,

затрыманых стралкоў «бралі» у надзеі выйсці на загадкавага чалавека, якога называюць «Якуцікам». 

У КДБ затрыманых актыўна дапытваюць на прадмет знаёмства з гэтым чалавекам, паказваюць яго фота, высвятляюць абставіны знаёмства, калі яны ёсць, а таксама характар адносін. 

Затрыманыя абавязкова праходзяць паліграф. 

Хто гэты «Якуцік», мы не ведаем. Прозвішча гэта ці мянушка, таксама невядома.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пасля дыверсіі ў Мачулішчах нібыта затрымалі «ўкраінскага тэрарыста» ў друкарні пад Бараўлянамі, а таксама 20 яго памагатых. У той жа час ён казаў, што пошукі датычных яшчэ вядуцца і паабяцаў зачыстку.

Калі вам нешта вядома, паведамляйце @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку»

Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
44
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
53
0
лего/адказаць/
07.03.2023
Напалову якутам ці нейкім іншым азіятм акурат быў ўдзельнік справы "Белага легіёну", былы вайсковец. Здаецца яго мянушка такая была
0
Бермудик /адказаць/
07.03.2023
дырку от бублика вам а не Якутика, шавки лукнявые. 
07.03.2023
Мабыць нехта прачытаў "Менскую трылогію" Сяргея Пясецкага... Ці там быў "мангол", дакладна не памятаю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930