Знайсці
06.03.2023 / 23:569РусŁacБел

СМІ: Былы кіраўнік СБУ і сябар дзяцінства Зяленскага знаходзіцца пад следствам за правалы ў працы ведамства

Украінскія СМІ 6 сакавіка напісалі пра тое, што былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны, сябар дзяцінства Уладзіміра Зяленскага і яго колішні партнёр па студыі «Квартал-95» Іван Баканаў фігуруе ў крымінальнай вытворчасці Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны па справе акупацыі часткі краіны ў першы перыяд вайны з Расіяй год таму. Пра гэта выданню NV расказаў высокапастаўлены прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Іван Баканаў. Фота: СБУ

Іван Баканаў быў звольнены ў ліпені мінулага года з пасады кіраўніка СБУ, а цяпер знаходзіцца пад следствам. Яго абвінавачваюць у правале працы СБУ ў перадваенны перыяд і на пачатковым этапе поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Гаворка ідзе пра з'яўленне ў ключавой сілавой структуры краіны расійскіх агентаў, у прыватнасці падазраванага ў дзяржздрадзе Алега Кулініча, экс-начальніка аднаго з упраўленняў спецслужбы.

«Вайна агаліла ўсё, што адбываецца ў СБУ. І ў АП жахнуліся ад таго, як кіраваў Баканаў. Па многіх напрамках — поўны правал», — патлумачыла крыніца, адмовіўшыся, аднак, раскрыць дэталі следства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
1
0
Витовт/адказаць/
07.03.2023
Штош, Там прилетит за переговоры с Путиным в 20м, в ходе которых договорились разминировать Чонгар, про что Ермак сам радостно написал. Вторжение началось примерно через 2 неделм после разминирования.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2023
Ссылка в Монако, со всем награбленным?Или на итальянскую виллу Зеленского управляющим?
08.03.2023
Этож вылетый пес прикорытный, как его…, который на вольво в Польше разьезжал недавно. Предатели даже внешне схожи что беларуские что украинские.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930