Знайсці
06.03.2023 / 23:411РусŁacБел

Турэцкі самалёт мусіў вярнуцца з паўдарогі, бо ў грузавым адсеку моцна пахла садавіна

Авіялайнер кампаніі Turkish Airlines быў вымушаны зрабіць экстранную пасадку праз некаторы час пасля вылету з аэрапорта ў Стамбуле. Падчас выканання палёту ў грузавым адсеку самалёта спрацавалі трывожныя датчыкі, а што прычына гэтага была цалкам бяскрыўдная — разабрацца па ходу не змаглі.

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, усяму віной стаў экзатычны фрукт пад назвай дурыян, здадзены ў багаж адным з пасажыраў. Ён мае настолькі моцны і спецыфічны пах, што ад яго датчыкі і ўключыліся.

Самалёт, які кіраваўся ў Барселону, тым часам ужо паспеў дабрацца да паветранай прасторы Балгарыі. Падумаўшы, пілоты вырашылі зрабіць экстранную пасадку, а пасажыры мусілі выправіцца ў каталонскую сталіцу іншым самалётам.

Дурыян расце ў трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі і пра яго часта кажуць: пекла звонку — рай усярэдзіне. Мала таго што плод мае вострыя калючкі, дык яшчэ моцна і непрыемна пахне. Кожны ў гэтым паху адчувае нешта сваё: пратухлую рыбу, часнок, яйкі ці цыбулю, каналізацыю, смярдзючыя шкарпэткі або серавадарод. Але пры гэтым смак у гэтага фрукта вельмі прыемны, асабліва калі яго правільна адкрыць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
30
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
4
0
Жвір/адказаць/
06.03.2023
Дурыян. Ведаю. Філіпкі частаваліся, ён у іх расьце. Салодкі такі,..але й пахучы, ухх які!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930