Знайсці
06.03.2023 / 20:44РусŁacБел

Колькасць беларускіх грамадзян з нерухомасцю ў Літве вырасла амаль удвая

У Літве цяпер 3,2 тыс. грамадзян Беларусі валодаюць нерухомасцю, што ў 1,8 раза больш, чым было год таму. За год беларусы здзейснілі каля 1,5 тыс. здзелак на рынку. Агульны кошт нерухомасці, якая належыць грамадзянам Беларусі, ацэньваецца ў 170 млн еўра, паведамляе BNS.

Вільня. Фота ілюстрацыйнае

Амаль палову нерухомасці ў валоданні беларусаў складаюць кватэры, 13% — зямельныя ўчасткі, 8% — жылыя дамы. Часцей за ўсё летась беларусы куплялі нерухомасць у Вільні і Клайпедзе.

У лютым у беларускіх кампаній і арганізацый налічваецца 23 аб'ектаў нерухомасці ў Літве, год таму іх было 14. У асноўным гэта нежылыя памяшканні.

У цэлым за мінулы год у Літве зарэгістравана 130 тыс. здзелак з нерухомасцю.

У той жа час грамадзяне Расіі ў 2022 годзе паменшылі куплю нерухомасці на 2% у параўнанні з папярэднім рэкордным годам.

Чытайце таксама:

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930