Знайсці
05.03.2023 / 19:2914РусŁacБел

ГУР Украіны патлумачыла, чаму ўзнагародзіла кіеўскую блогерку з рэпутацыяй эскортніцы

Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен, нядаўна атрымала ўзнагароду Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны — медаль «За садзейнічанне вайсковай выведцы Украіны» II ступені. Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі ў публічнай прасторы ва Украіне разгарэўся скандал. Дзяўчыне згадалі яе заявы 2015 года пра тое, што ёй абыякава, чый Крым, і рэпутацыю эскортніцы.

Галоўнае ўпраўленне разведкі адрэагавала і патлумачыла ў каментары «Украінскай праўдзе», што структура можа прыцягваць да выканання задач людзей розных прафесій.

Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен

«Задачы Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны выконваюць многія публічныя і непублічныя людзі, якія не афішуюць сваю дзейнасць.

Вайсковая разведка — асабліва ў краіне, якая ваюе, — гэта спецыфічная структура, якая выконвае часам вельмі спецыфічныя задачы. Па зразумелых прычынах разведка не можа раскрываць усе метады сваёй дзейнасці на шырокую публіку.

З прычыны асаблівасцяў пэўных задач для іх выканання структура можа прыцягваць вельмі розных людзей розных прафесій, статусу, з асаблівымі навыкамі. На шчасце, вельмі розныя прадстаўнікі нашага грамадства гатовыя дапамагаць Украіне.

У той жа час няправільна публікаваць усе інструменты дасягнення пастаўленых задач, прынамсі, да перамогі», — пракаментавалі ў ГУР.

Чытайце таксама: Ордэн ад ГУР атрымала кіеўская блогерка з рэпутацыяй эскортніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
юрась/адказаць/
06.03.2023
[Рэд. выдалена]
1
Веру/адказаць/
06.03.2023
А я ім веру, ва ўсе часы прастытуткі вербаваліся і здабывалі каштоўную інфу.

Каментатары вышэй - дурні, якія ўчора нарадзіліся
0
такая на цябе нават не зірне/адказаць/
08.03.2023
дочка Максима Дизайнера, выкладзі фотку сваёй кралі, зацэнім твой густ. А то звычайна ў «знаўцаў» жаночай красы жонка альбо хрунька альбо заморак падлеткавага выгляду.

P.S. дзяўчына прывабная і стылёвая – таму і прыдалася выведцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера