Знайсці
05.03.2023 / 11:512РусŁacБел

Cтартап Figure апублікаваў першыя фоты свайго ўніверсальнага гуманоіднага робата

Гэтыя андроіды патэнцыйна змогуць працаваць менеджарамі складоў, камплектавальнікамі ў гіпермаркетах і нават сацработнікамі пры нямоглых людзях.

Выява: Figure

Ідэя стварэння чалавекападобных робатаў не новая. Па-першае, няма нічога прыгажэйшага за чалавечае цела. І, хоць цяжка назваць наша цела вяршыняй энергаэфектыўнасці або дызайну, тым не менш, так званы форм-фактар тут мае важную ролю, бо наша навакольнае асяроддзе створанае намі з улікам сябе і нашых асаблівасцяў. Таму не дзіўна, калі інжынеры імкнуцца ствараць робатаў па нашым вобразе і падабенстве, каб выконваць нашу працу.

Стартап Figure, пра існаванне якога стала вядома ў мінулым верасні, прадэманстраваў выявы свайго першага гуманоіднага робата ў пачатку сакавіка, расказвае TechCrunch. 

Figure не першы на гэтым рынку. Такія вядомыя гульцы, як Tesla, Boston Dynamics, таксама імкнуцца стварыць універсальнага гуманоіднага робата, які быў бы здольны выконваць мноства штодзённых задач: ад фізічнай працы да фізічнай працы пры доглядзе старых людзей.

Выява: Figure

«Фігура 01» (Figure 01, як назвалі сваё стварэнне ў кампаніі), зборку якой завяршылі ў снежні, цяпер праходзіць тэставанне. Выявы «Фігуры 01», прапанаваныя кампаніяй, па сваёй сутнасці падобныя да таго, што выпускала Tesla разам з анонсам свайго робата. Таму гонка за стварэнне мадэлі, якую можна камерцыялізаваць, робіцца ўсё больш напружанай.

Заснавальнік Figure Брэт Адкок кажа, што іх каманда (у якую ўваходзяць былыя супрацоўнікі перадавых кампаній Boston Dynamics, Tesla, Apple SPG, IHMC, Cruise) знаходзіцца ў тым пункце, калі можа камерцыялізаваць робатаў, праца над якімі цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў круцілася ў асноўным толькі вакол даследаванняў і распрацовак. Цяпер яны працуюць над гуманоідным робатам другога пакалення, які, як абяцаюць, будзе мець усе функцыі для камерцыйнага выкарыстання, а ў перспектыве і для маштабавання вытворчасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.03.2023
Замена украинцау на працах у пльшчы
0
слон/адказаць/
06.03.2023
ром, это твои рашистские братья хорошо заменяют удобрение для чернозема.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера