Знайсці
04.03.2023 / 15:495РусŁacБел

Журналісты дзяржСМІ праверылі, ці збіраюцца прыхільнікі «ПВК Родан» у гарадах Мінскай вобласці. І выявілі сум і сорам правінцыі

Журналісты «Мінскай праўды» паехалі па розных гарадах Мінскай вобласці, каб на свае вочы пабачыць тусоўкі прыхільнікаў моладзевай субкультуры — так званай «ПВК Родан», якая раптоўна з’явілася ў сацсетках. Але пабачылі яны зусім іншае.

«Фаніпаль. У горадзе практычна няма месцаў, дзе сустракаецца моладзь. Групы падлеткаў часта «тусуюцца» на дзіцячых пляцоўках або ў мясцовым бізнэс-цэнтры — усярэдзіне яго і звонку, калі цёпла».

«Салігорск. Уваход у «Burger King» — месца тусовак падлеткаў». Там журналісты пабачылі каля 10 тынэйджараў, «у асноўным, дзяўчаты». «Міліцыя не прыязджала. Сітуацыя, здаецца, штатная», — робяць выснову журналісты, якія пабачылі звычайных падлеткаў.

Далей. «Смалявічы. У горадзе асаблівых тусовачных месцаў няма», — канстатуе «Мінская праўда».

«Лагойск. Пляцоўка на аўтастанцыі — адно з папулярных месцаў тусовак моладзі. Сёння тут усё ціха».

Барысаў. Тут журналісты прыйшлі да ГЦ «Мандарын» як да тусовачнага месца для моладзі.

«Шматлюдна, у прынцыпе, як і кожную пятніцу». Моладзі ў ГЦ пабачылі шмат, а вось роданаўцаў не знайшлі.

«Відаць, такіх тут сёння і не было», — робіць выснову журналіст.

У пяці гарадах Мінскай вобласці, як вынікае з рэпартажу, моладзь можа толькі тусавацца на дзіцячых пляцоўках, у парках, калі цёпла, каля аўтавакзалаў і гандлёвых цэнтраў. Дзіва, што падлеткі ў розных гарадах Беларусі сотнямі прыходзілі паглядзець на нейкі загадкавы «Родан».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
65
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
7
1
Геленоускi/адказаць/
04.03.2023
З часам можа i з'явяцца.
0
даведка/адказаць/
04.03.2023
Я уже как-то писал, что только безбашенная молодёжь может что-то перевернуть и изменить в своей стране.
3
бабруйчанін/адказаць/
04.03.2023
У субкультуре турмама злодзеяу павук тату гэта злодзей вор перакуліны павук злодзей у завязцэ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930