Знайсці
04.03.2023 / 18:335РусŁacБел

У Кітаі лічаць, што яго планы паставак зброі Расіі сталі вядомыя з-за ўцечак у Маскве

Кітайскія ўлады раззлаваліся на Крэмль з-за ўцечкі інфармацыі адносна іх намераў даць ваенную падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта паведаміў часопіс The Economist са спасылкай на аднаго з еўрапейскіх чыноўнікаў, знаёмых з сітуацыяй.

Фота: The Associated Press

Па інфармацыі часопіса, Кітаю вельмі не спадабаўся той факт, што пра яго планы ваеннай дапамогі Крамлю даведаліся і далі агалоску на Захадзе, што ставіць пад удар ролю краіны ў якасці «нейтральнага пасрэдніка».

«Кітай хацеў, каб любая інфармацыя пра яго планы ваеннай падтрымкі Расіі заставалася ў таямніцы, бо гэта можа падарваць яго статус нейтральнага пасрэдніка і яшчэ больш адверне ад яго краіны Захаду, што ўжо вылілася ў непрыняцце кітайскага мірнага плана па Украіне», — падзяліўся з часопісам The Economist неназваны еўрапейскі чыноўнік.

З іншага боку, як адзначае часопіс, Кітай не хоча проста так назіраць за тым, як Расію «прыніжаюць на полі бою пры дапамозе заходняй зброі», бо ўзбраенне ў дзвюх краін вельмі падобнае і гэта таксама ганьбіць кітайцаў.

Плюс да ўсяго, у Расіі не засталося нікога іншага, акрамя Кітая, хто зможа ёй дапамагчы кампенсаваць «катастрафічны недахоп боепрыпасаў», што ў выпадку паспяховых контрнаступленняў Украіны яшчэ больш схіліць Кітай да ваеннай падтрымкі Расіі.

«У Расіі заканчваецца адзін з самых смяротных інструментаў гэтай вайны — артылерыйскія снарады. Яна ўжо аблазіла ўвесь свет у пошуках старых савецкіх запасаў і ў яе засталося вельмі няшмат сяброў, да каго яшчэ можна звярнуцца: у Беларусі склады ўжо ачышчаныя, у Ірана снарадаў мала, а Паўночная Карэя падзялілася толькі часткай, бо сама баіцца спусташаць свой арсенал. Толькі Кітай можа дапамагчы па-сапраўднаму», — адзначае The Economist.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы лютага стала вядома пра перамовы Кітая з Расіяй наконт паставак 100 баявых беспілотнікаў. Падобныя звесткі пра планы ваеннай падтрымкі Крамля сталі з'яўляцца ўсё часцей, што павялічвае рызыку негатыўнай рэакцыі з боку краін Захаду.

Сам Кітай пры гэтым неаднаразова заяўляў, што не збіраецца аказваць ваенную дапамогу Расіі. 

Чытайце яшчэ:

У ЗША пракаментавалі візіт Лукашэнкі ў Кітай

Кітай вырашыў вярнуцца да называння Уладзівастока Хайшэнваем

Пакуль Расія захоплівае землі, гандаль паміж Кітаем і ЗША б'е ўсе рэкорды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гость/адказаць/
04.03.2023
Что общего у российского и китайского режимов? В обоих случаях ‘’да’’означает ‘’нет’’ и наоборот. Как говорится , сказать что да , так нет.👆😀
0
Аналітэг/адказаць/
04.03.2023
Ці не расейскія мідаўцы, блогеры і прапагандысты скардзіліся, што пастаўкі ўзбраення толькі зацягваюць спецыяльную вайсковую вайну? Цяпер, напэўна, на Кітай накінуцца з крытыкай.
0
Agasfer/адказаць/
05.03.2023
А какая разница откуда утечка? Факт остаётся фактом Китай ввязывается в конфликт и это очень опасно. Украинская дипломатия в очередной раз провалилась. Вместо того, чтобы наращивать экономические и политические контакты Украина 2 года не имела своего посла в Китае и результат налицо. С одной стороны Китай заявляет о незыблемости границ и разрешении любых конфликтов мирным путём, а с другой ввязывается в этот конфликт на стороне России. Тупая дипломатия, а вернее полное её отсутствие , всегда , во все времена приводила к обострению и войне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера