Знайсці
03.03.2023 / 23:2613РусŁacБел

80-гадовага краязнаўца, які перажыў канцлагер, асудзілі за публікацыю ў фэйсбуку

У Верхнядзвінску суд аштрафаваў 80-гадовага краязнаўца, старшага навуковага супрацоўніка мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея Антона Бубалу. Ён ганаровы грамадзянін горада.

Фота: фэйсбук

У маленстве Антон Францавіч Бубала перажыў з сям'ёй канцлагер. Вясной 1943 года, калі яму не было і года, разам з маці, братам і сястрой ён апынуўся сярод вязняў Саласпілскага канцлагера (ён знаходзіўся недалёка ад Рыгі). За гады Вялікай Айчыннай вайны там загінула 7 000 дзяцей. Канцлагер існаваў да канца лета 1944 года. Маці і дзецям Бубала пашчасціла аказацца ў ліку выжыўшых.

Пасяджэнне раённага суда было яшчэ 24 студзеня. Пастанову апублікавалі ў сеціве.

Мужчыну асудзілі за тое, што на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён размясціў штосьці з «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Яму выпісалі штраф на 740 рублёў (20 базавых велічынь) і адабралі тэлефон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.03.2023
Мне здаецца, што пра гэтага чалаввека ўжо пісалі многія незалежныя выданні пад час падзей 2020 года, тады яго затрымалі міліцыянты і некаторы час трымалі пад вартай, аднак потым адпусцілі. Выходзіць, што ён да сіх пор лічыцца "неблаганадзежным", раз улады пільнуюць за тым, што ён піша ў сетках.
1
Ўэслі Старк/адказаць/
04.03.2023
Kub, гэта агонія перад канчынай!
04.03.2023
..2-й Мировой
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера