Знайсці
03.03.2023 / 18:264РусŁacБел

«Збіраюць будынкавы сок». Што за інсталяцыя вакол Мастацкага музея? У сацыяльных сетках шквал здагадак, мы даведаліся прызначэнне

У той жа час прахожыя і аўтаўладальнікі ўдзячныя работнікам сферы культуры за гэтыя вынаходлівыя канструкцыі.

Таямнічыя бутлі на вуліцы Кірава ў Мінску. Фота: сацыяльныя сеткі

Фота з бутлямі вады ў металічных канструкцыях па вуліцы Кірава разляцелася ў сеціве і не засталося без увагі каментатараў.

«Збіраюць будынкавы сок», «супермадэрновыя вогнегаснікі дзеля вонкавага размяшчэння», «будуць туды кветкі саджаць, а пакуль ваду «пасадзілі», «для недакуркаў» — жартавалі каментатары.

Прызначэнне такіх канструкцый, як выявілася, было празаічна жыццёвым.

Той будынак па вуліцы Кірава, 27. Скрыншот: «Яндэкс-панарама»

Незвычайныя канструкцыі прыдумалі дворнікі Нацыянальнага мастацкага музея, каб засцерагчы пешаходаў і машыны ад наледзі і ледзяшоў, якія могуць падаць з даху. Між бутлямі нацягвалі стужку, якою адмяжоўвалі небяспечную зону. Самі бутлі ставілі ў якасці баласту, каб металічныя канструкцыі не знесла ветрам.

Канструкцыі прыбяруць увесну, калі будзе ўпэўненасць, што пагрозы снегападаў больш няма.

Дах у будынка стары, чысціць яго складана, вось і прыдумалі ход з бутлямі.

Будынак Нацыянальнага мастацкага музея на вуліцы Кірава збіраюцца рамантаваць. Цяпер у ім базуюцца рэстаўратары, таксама там размешчана фондасховішча і навуковая бібліятэка. Будынак мусіць стаць часткай музейнага квартала, які ахопіць і суседнія будынкі. Пра музейны квартал гаворыцца ўжо даўно, але канкрэтных тэрмінаў, калі ён з'явіцца, не называюць. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Мастацкі музей выклаў відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе да 100-годдзя музея Луцкевіча

У Нацыянальным мастацкім музеі «ажывілі» карціны Бялыніцкага-Бірулі

Супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея звольнілі за фотакартку салідарнасці 2020 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
0
будынкавы сок/адказаць/
03.03.2023
затейники🤣
я б ни за что не догадалась
0
будынкавы сок. з мёдам/адказаць/
04.03.2023
але ўсё-ткі не зусім па-хазяйсвіннаму. я б паставіла начоўкі. каб у іх сасулі падалі. таялі. а талую ваду потым можна піць. яна цалебная
ну так шчы
тают
04.03.2023
Каб не ўтвараліся лядзяшы на даху, трэба ў дахавыя жолабы пракладаць награвальны кабель. Каштуе капейкі, энэргіі спажывае мала, але цалкам вырашае праблемы з ледзяшамі. У Фінляндыі кожны дом па змаўчанні мае награвальны кабель і ніхто з бутэлькамі і коўзаннем на даху з ледарубам гэтай фігней не займаецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930