Знайсці
03.03.2023 / 17:18РусŁacБел

Украінскі трэнер, які называў Лукашэнку дыктатарам, ледзь не ўзначаліў беларускі клуб

Пра персону, якая магла стаць новым галоўным трэнерам брэсцкага гандбольнага клуба «Мяшкоў», піша «Трыбуна».

Фота: прэс-служба гандбольнага клуба «Мяшкоў Брэст»

У лютым 2023-га ў Брэсце быў нечакана заўважаны ўкраінскі спецыяліст Сяргей Бябешка (цяпер ён жыве ў Іспаніі).

Гэта быў не проста візіт па старой памяці ў горад, дзе Бябешка трэніраваў з 2015-га па 2018-ы. Трэнер мог зноў узначаліць «Мяшкоў» і нават быў да гэтага блізкі, але пагадненне сарвалася.

Гэта здзіўляе найперш праз тое, якую пазіцыю Бябешка заняў пасля пачатку вайны ва Украіне. Тады коўч, які ўзначальваў расійскі клуб «Данскія казакі — ЮФУ», адразу ж яго пакінуў, а затым даў інтэрв'ю «Трыбуне», дзе выразна выказаўся супраць баявых дзеянняў рэжыму Пуціна, а заадно закрануў і беларускую тэматыку.

Бябешка сказаў, што на выбарах у нашай краіне «малююць працэнты яшчэ да пачатку галасавання», людзі пасля іх «пратэставалі, малайцы», а поспеху не дабіліся, таму што «вакол дыктатура, і дыктатары ў крыві могуць утапіць народ».

Ды і проста абвінаваціў Лукашэнку ў хлусні па тэме саўдзелу ў вайне. Той факт, што беларускія гандбалісты аддаюць перавагу па ўсіх гэтых нагодах маўчаць, трэнера «засмучваў», бо, на яго думку, «проста назіраць — гэта няправільна».

У студзені 2023-га выйшла яго інтэрв'ю «Люстэрку», дзе трэнер ізноў заявіў, што «Пуцін і Лукашэнка — адназначна дыктатары», а ў беларускіх спартоўцаў «у асноўным «хата з краю», гэта «няшчасныя людзі з баязлівасцю».

Пры такой рыторыцы трэнер разглядаў варыянт з Брэстам. Чаму ён сарваўся, можна толькі здагадвацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930