Знайсці
03.03.2023 / 17:162РусŁacБел

Расійскі мільярдэр: Грошы ў Расіі скончацца ў наступным годзе

«Занадта шмат гэтага дзяржапарату і дзяржкапіталізму. Нам трэба больш свабоды», — заявіў у Краснаярску мільярдэр Алег Дзерыпаска.

Фота: wikipedia

Расійскі бізнэсмен Алег Дзерыпаска падчас Краснаярскага эканамічнага форуму (КЭФ) выказаўся наконт шляхоў выхаду Расіі з цяперашняга крызісу. Яго словы 3 сакавіка прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».

Мільярдэр заявіў, што Расія ў цяперашнім крызісе ў найбліжэйшай будучыні сутыкнецца з фінансавым дэфіцытам. Каб пазбегнуць такога сцэнарыя, на думку бізнэсмена, краіне неабходна прытрымлівацца вяршэнства права, спыніць павальныя пасадкі ў турмы, стварыць прымальныя ўмовы для замежнага бізнэсу, а таксама значна скараціць штат сілавікоў і чыноўнікаў.

Вось што канкрэтна сказаў Дзерыпаска падчас КЭФ:

  • «Вельмі важна прытрымлівацца вяршэнства права і прадказальнасці. Калі мы будзем кожны год ці квартал мяняць правілы гульні, то ніхто не будзе нам верыць: ні расійскія прадпрымальнікі, ні замежныя».
  • «Неабходна спыніць гэтыя павальныя, з каменнага веку «пасадкі» ўсіх запар невядома за што. Напрыклад, здзейсніў чалавек эканамічную правіннасць, кампенсаваў яе — хай ідзе далей працаваць».
  • «Выбіраць не даводзіцца. Грошай не будзе ўжо ў наступным годзе. Нам патрэбны будуць замежныя інвестары. А яны будуць глядзець, як расійскія інвестары зарабляюць, якія ў іх умовы. Калі мы не створым гэтыя ўмовы, то так і будзем далей толькі марыць».
  • «Неабходна ўдвая-ўтрая скараціць колькасць чыноўнікаў і сілавікоў. Мы разумеем, што яны — гэта сур'ёзны цяжар на расійскай эканоміцы, асабліва ў перыяд такіх санкцый. Занадта шмат гэтага дзяржапарату і дзяржкапіталізму. Нам трэба больш свабоды».

На думку бізнэсмена, дзяржкапіталізм — гэта шлях у нікуды і пустая трата грошай. Тым часам прадпрымальнікі — гэта адзіныя людзі, якія накшталт Майсея здольныя вывесці Расію з бездані ў будучыню.

Чытайце яшчэ:

ISW: Лукашэнка падпісаў дамовы з Кітаем, каб аслабіць інтэграцыйны ціск Расіі і дапамагчы ёй абысці санкцыі

Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў упершыню са студзеня 2022 года сустрэліся асабіста

Forbes: Адзін год вайны каштаваў Расіі амаль 115 млрд даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
03.03.2023
Дзерыпаска не бізнэсмэн, а алігарх. Не блытайце калі ласка.
04.03.2023
а дзе ж ты быу?? Дзерыпасыч
тяпер только на калыму паедеш! в лучшем случае!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930