Знайсці
02.03.2023 / 23:139РусŁacБел

«Панюхаеце — смерць на працягу двух сутак». У чатах масава рассылаюць паведамленні пра атручаныя «ўкраінцамі» пробнікі духоў

У беларускіх чатах множацца паведамленні пра падазроныя пробнікі духоў на вуліцах. Міліцыя пракаментавала.

Фота: Valentina Schick / Unsplash

«Папярэдзьце ўсіх сваіх знаёмых, каб ніякія пробнікі на вуліцы не нюхалі! Падыходзяць і прапануюць да святаў водары засланцы з Украіны. Панюхаўшы такі пробнічак, чалавек атрымлівае лятальны зыход на працягу 2 сутак. Гэта ўжо дакацілася з Луганска да нас», — пішацца ў паведамленні, якое масава рассылаецца па розных чатах.

Віцебская міліцыя пракаментавала гэтыя паведамленні. Такія выпадкі назвалі фэйкам.

«На Віцебшчыне не зафіксавана ніводнага факту атручвання грамадзян нявысветленымі прэпаратамі. Лічым, што гэта чарговая «вутка», якая распаўсюджваецца з мэтай дэстабілізацыі грамадскага спакою», — сказала афіцыйная прадстаўніца УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Надзея Дзенісюк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
36
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5
0
філёлягіня/адказаць/
03.03.2023
ванідла
03.03.2023
а чаму украинцау узяли у двухкоссе? )))
03.03.2023
дык так і не зразумела - фэйк ці не фэйк? але некаторыя перапужаліся не на жарт. адна дзяўчына мне даказвала сёння, што не фэйк. што 2 жанчыны маўляў памерла... а сама ўжо баіцца выходзіць з дому)

у такія часы (ліхалецця), як зараз, як было ў 90-я, людзі робяцца ўразлівымі. з аднаго боку насцярожанымі, але разам з тым і даверлівымі. актывізуюцца рознага кшталту машэннікі і карыстаюцца гэтым
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930