Знайсці
02.03.2023 / 22:064РусŁacБел

«Беларускі Гаюн»: Расійскі самалёт у Мачулішчы не вярнуўся

Маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, наколькі, па яго звестках, можна верыць лукашэнкаўскім прапагандыстам, якія сцвярджаюць, што пацярпелы ад дыверсіі на аэрадроме «Мачулішчы» расійскі самалёт А-50У нібыта заступіў на баявое дзяжурства, займаўся аблётам дзяржаўнай мяжы Беларусі і вылятаў сустракаць Лукашэнку з Кітая.

Самалёт ДРЛА А-50У, паводле звестак канала, сапраўды ўзляцеў з аэрадрома Мачулішчы яшчэ ў 12:35 па беларускім часе.

Прапагандысцкія рэсурсы паказвалі кадры ўзлёту самалёта, але да гэтага часу не паказалі кадраў яго пасадкі, хоць звычайна ДРЛА знаходзіцца ў паветры ў сярэднім па 2,5-3 гадзіны за адну палётную змену.

Хоць прэс-служба Лукашэнкі пісала, што гэты самалёт нібыта паспяхова сустрэў, правёў і забяспечыў сумесна з групай знішчальнікаў бяспеку яго самалёта пры пасадцы і паказала відэа, якое было знятае са знішчальніка суправаджэння падчас вылету А-50У ўу РФ. Але борт Лукашэнкі прызямліўся ў Мінску ў 18:19, то-бок праз 6 гадзін пасля ўзлёту А-50У, які ў сярэднім лётае да 3-х гадзін.

Таму «Беларускі Гаюн» настойвае, што самалёт ДРЛА паляцеў на 325-ы авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу, і пакінуў паветраную прастору Беларусі прыблізна праз 40 хвілін пасля ўзлёту. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пол первого/адказаць/
03.03.2023
... и покинул воздушное пространство Беларуси к великому удовольствия А. Г. Спасибо всем участникам операции.
0
Оператор машинного доения/адказаць/
03.03.2023
На бреющем полете убрался восвояси... туда ему и дорога в один желательно конец.
0
Карлсон/адказаць/
04.03.2023
Он улетел, но обешчал вернуться. Мілый, мілый... (c)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера