Знайсці
03.03.2023 / 21:0217РусŁacБел

Абельскую адправілі правяраць бальніцы

Камісія, узначаленая галоўнай доктаркай Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Ірынай Абельскай, аб’язджае абласныя і раённыя бальніцы. Медыкаў жа цікавіць, якая яна, Ірына Абельская, і да каго больш падобны Мікалай Лукашэнка.

Ірына Абельская (у цэнтры) з калегамі прыехала ў Ліду павышаць прафесіяналізм мясцовых медыкаў. Ілюстрацыйнае фота: lidanews.by

Камісію стварылі на загад Адміністрацыі Лукашэнкі. У ёй больш за дваццаць спецыялістаў, кожны з іх адказвае за праверку пэўнай сферы дзейнасці медыцынскай установы.

«У камісіі супрацоўнікі кафедраў навучальных устаноў, міністэрскія работнікі, дактары з навуковымі ступенямі. Правяраюць абсалютна ўсё. Фатаграфуюць гісторыі хвароб пацыентаў. Высвятляюць у супрацоўнікаў, як яны ведаюць сваю спецыяльнасць. Пытанні задаюцца практычнага характару. На іх трэба адказаць выразна і канкрэтна», — расказвае супрацоўніца адной з бальніц.

Па яе словах, камісія па выніках праверкі падрыхтуе даведку, у якой выкладзе, ці гатовы персанал да выканання сваіх абавязкаў і чаго медыцынскай установе не хапае. Некаму з начальства вынесуць дысцыплінарнае спагнанне, некага могуць звольніць.

Ірына Абельская (справа). Фота: lidanews.by 

«Калі нічога камісія не знойдзе, то яна кепска шукала. Такая ў нас завядзёнка. Такія праверкі сур’ёзна не ўплываюць на функцыянаванне бальніц. Можа быць, нешта бальніцам перападзе з матэрыяльна-тэхнічнай базы. Камісія адчытаецца перад тымі, хто яе стварыў, што праца ёю зробленая. Выяўленыя такія і такія хібы. Прынамсі, так было з іншымі камісіямі», — лічыць наша суразмоўца.

У бальніцах загадзя ведаюць, калі наведаецца камісія, і да яе рыхтуюць персанал.

«Праводзяцца сходы з загадчыцамі аддзяленняў, старшымі сёстрамі. Патрабуюць, каб дактары не мелі пярсцёнкаў, завушніц, даўгіх пазногцяў і манікюру на працы. Праглядалі інструкцыі, загады, дараблялі тое, чаго не зрабілі ў час», — адзначае медык.

Медыцынская супрацоўніца кажа пра Ірыну Абельскую, што яна прыемная ў асабістай камунікацыі жанчына, «не злосная і не агрэсіўная».

«Магчыма, яна ўмее сябе паводзіць на людзях. Але выглядала, што яна простая ў размове, без пантоў. Калег цікавіла пытанне, да каго падобны сын Лукашэнкі. Усе пагадзіліся, што больш да Абельскай», — апавядае супрацоўніца раённай бальніцы.

Ірына Абельская і сын Лукашэнкі — Мікалай

Ірына Абельская была асабістай доктаркай Лукашэнкі. Пасаду кіраўніцы «лечкамісіі» яна займае з 2009 года.

Нечаканымі праверкамі бальніц Лукашэнка страшыў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча на адной з нарад у канцы мінулага года. Літасці не будзе, абяцаў ён чыноўніку.

«Я вас хачу папярэдзіць: у найбліжэйшы час мною будзе створаная мабільная група абсалютна незалежных ад вас людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы, — заяўляў тады Лукашэнка.

Нагодай для праверак стаў выпадак, пра які расказаў сам Лукашэнка на гэтай жа нарадзе. Па яго словах, яму давялося ўмяшацца ў лячэнне жыхаркі Шклоўскага раёна, якую, па словах Лукашэнкі, ён амаль выцягнуў з морга. Са шклоўскай лякарні жанчыну перавезлі ў Магілёўскую абласную бальніцу.

Жанчына, якую Лукашэнка нібыта выцянуў з морга

«Кожны фактычна вечар мне дакладвалі стан чалавека. Асацыяльнага чалавека, але ўсё роўна чалавека, для мяне гэта чалавек», — даводзіў на нарадзе Лукашэнка.

З гэтага выпадку ён зрабіў выснову, што ў бальніцах кепска лечаць, таму арганізаваў іх праверку.

Жанчыну, пра якую расказаў Лукашэнка, паводле медыкаў, з Магілёва пераправілі ў Мінск. Як склаўся яе далейшы лёс, невядома. Пасля таго як яна пабывала ў магілёўскай бальніцы, быў звольнены намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы. Прычына невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Дзяржаўныя прапагандысты расказалі пра жанчыну, якую Лукашэнка нібыта «практычна выцягнуў з морга»

Ірына Абельская таксама была ў Зімбабвэ і сядзела разам з Колем ФОТА

Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
24
Ха-ха
27
Ого
8
Сумна
15
Абуральна
34
04.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Эннот/адказаць/
05.03.2023
Похоже на раскрутку персонажа 
Будущий министр здравохра?
В здравоохранении много денег и семья должна участвовать в этом деле непосредственно.
0
Счастливые часов не наблюдают (С)/адказаць/
05.03.2023
"Патрабуюць, каб дактары не мелі пярсцёнкаў, завушніц, даўгіх пазногцяў і манікюру на працы."

босама правяральшчыца бачна, што нічога такога не мае. іне наблюдаецца ў яе нават часоў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930