Знайсці
02.03.2023 / 20:339РусŁacБел

Прэм'ерка Літвы: Адмова ад перавозкі беларускіх грузаў літоўскай чыгункай — самае простае рашэнне

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце лічыць, што кантрабанду з Беларусі можна спыніць, калі чыгунка адмовіцца перавозіць тавары з Беларусі, піша Delfi.lt.

Інгрыда Шыманіце са Святланай Ціханоўскай. Фота ілюстрацыйнае

Праблемы парушэння міжнародных санкцый і кантрабанды ў Літву з боку Беларусі можа вырашыць праз адмову «Літоўскай чыгункі» ад перавозкі тавараў. З такой заявай выступіла прэмʼер-міністрка Літвы Інгрыда Шыманіце.

«Хоць Літоўская чыгунка зʼяўляецца прадпрыемствам, якім кіруе дзяржава, але ўсё ж камерцыйным. І гэта пытанне выбару, з якімі партнёрамі Літоўскай чыгунцы мець справу, а з якімі — не.

Калі атрымліваеш замову на перавозку ўгнаенняў, няхай самі ўгнаенні не пад санкцыямі, але яны перавозяцца адтуль, дзе ёсць падсанкцыйная кампанія — вытворца ўгнаенняў, як у гэтым выпадку з «Гродна Азот»…

Так, няхай там ёсць намаляваная ў нейкай беларускай установе паперка, у якой сцвярджаецца, што гэтае ўгнаенне было вырабленае нейкім ЗАТ «Тры парасяты», але ёсць шмат добрых пытанняў, ці магло так быць.

Адмова ад перавозкі такога грузу, на маю думку, — самае простае рашэнне», — заявіла Інгрыда Шыманіце.

Палітык дадала, што камерцыйныя пагадненні, асабліва тыя, якія знаходзяцца ў шэрай зоне, нясуць для Літоўскай чыгункі рэпутацыйную рызыку. Цяпер кампанія мае меней супрацоўніцтва з Усходам і мусіць пераарыентаваць сваю дзейнасць на заходнія рынкі.

«Геаграфічна мы знаходзімся ў такім месцы, праз якое спрабуюць трапіць у ЕС, натуральна, што ў нас вялікая нагрузка. Але мне здаецца, што ёсць адносна простыя рашэнні, якія могуць знізіць нагрузку на ўстановы, таму што заробак тут сапраўды вельмі нізкі і гнацца за гэтым, я думаю, не варта», — адзначыла літоўская прэм'ерка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Карго -фасон брюк,имеющ.выраженн.черты военн. униф. ф/адказаць/
03.03.2023
Bel,
в смысле? 

вот я сичас чито-то наверное немножечко непра
вильно понила?
0
Надежда/адказаць/
03.03.2023
Эх раз да еще раз, надеюсь, вы тоже помогаете Полку Калиновского, и не только словами в комментариях
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.03.2023
Прекрасно. Может контробасы хоть немного успокоятся. А то всех дачушак за бугор попрыстраивали, уже внучки просятся, пока порядочные люди по 400 работают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930