Знайсці
02.03.2023 / 18:253РусŁacБел

Дзіўныя несупадзенні ў гісторыі пра «дыверсантаў» на Браншчыне

Расійскі рэсурс «Можам патлумачыць» сабраў усе звесткі, якія сёння прыходзілі пра нібыта дыверсійную атаку з захопам закладнікаў у Бранскай вобласці і на гэтай падставе прыходзіць да высновы, што ўсё гэта вельмі падобна на фэйк ці пастаноўку, бо занадта шмат у сітуацыі дзіўнага, а факты супярэчаць адзін аднаму. 

Першае паведамленне аб пранікненні дыверсантаў у Бранскую вобласць з'явілася ў тэлеграм-канале губернатара вобласці Аляксандра Багамаза ў 11:29 па маскоўскім часе. На яго спаслаліся агенцтвы і тэлеграм-каналы. Пасля гэтага пайшлі паведамленні пра уваход дыверсантаў у вёскі Сушаны і Любячаны, пра абстрэлы, захоп закладнікаў і перастрэлкі з выбухамі, якія працягваліся амаль дзве гадзіны.

Пра захоп закладнікаў і баі за іх вызваленне паведамілі некалькі ваенкараў, СМІ і тэлеграм-каналаў. Аднак пры гэтым у саміх Сушанах пра захоп закладнікаў не чулі.

Ні падчас меркаваных падзей, ні праз некалькі гадзін не з'явілася ніводнага відэазапісу, хоць СМІ актыўна спасылаліся на мясцовых відавочцаў, якія ўсё нібыта бачылі на свае вочы. Звычайна падчас такіх падзей вельмі хутка з'яўляюцца відэазапісы з момантам нападу.

Аднак крыніцы «Можам патлумачыць» у федэральных СМІ паведамілі, што іх кіраўніцтва вырашыла не адпраўляць карэспандэнтаў на месца падзей.

Сярод паведамленняў ад відавочцаў варта звярнуць увагу на пост, у якім мясцовая жыхарка апісвае «дыверсантаў» як мужчын у чорнай форме са зброяй і жоўтымі павязкамі.

Праз некаторы час тыя ж каналы паказалі відэазапіс звароту «Рускага добраахвотніцкага корпуса» і фатаграфіі нібыта з месца падзей з сяла.

Але на гэтых відэа і здымках усе апранутыя ў белую ці зялёную форму.

Па тэлеграм-каналах разышлося паведамленне пра абстраляную машыну з некалькім дзецьмі і раненне ў грудзі 10-гадовага хлопчыка Федзі. У паведамленні канала Mash фельчарка, якая нібыта ўцякла з закладнікаў, распавядаючы пра гэтую гісторыю, згадала пра вайскоўцаў у балаклавах.

Іншыя медыя паведамлялі пра раненне і нават гібель дзяўчынкі, але ўжо з абстралянага аўтобуса.

Канал ВЧК-ОГПУ датэлефанаваўся да дзяўчынкі Златы з нібыта абстралянай машыны. Яна сказала, што бачыла вайскоўцаў у белай і зялёнай форме. Паводле яе слоў, яны не сталі нічога рабіць, а сказалі дзецям: «Бяжыце і хавайцеся». Таксама ВЧК-ОГПУ пагаварыў з мясцовымі жыхарамі, якія паведамілі, што вайскоўцы загналі ўсіх у дамы, «пастралялі ў паветра, паўзрывалі нешта і сышлі», але пра захоп закладнікаў не чулі. Пры гэтым, дыверсанты спрабавалі павесіць сцяг, але не змаглі.

Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ заявіў, што разам з сіламі Мінабароны «праводзяцца мерапрыемствы па знішчэнні ўзброеных украінскіх нацыяналістаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу». Але мясцовыя жыхары распавялі, што ніякіх спецслужбаў яны не бачылі і не маглі ні да каго датэлефанавацца.

Урэшце, нават ваенкары прызнаюць, што дзеянні «Рускага добраахвотніцкага корпуса» выглядаюць дзіўнымі і нелагічнымі. Вайсковы аналітык Міхаіл Зінчук у сваім тэлеграм-канале выказаў здагадку, што

адзіная мэта вылазкі — гэта піяр Добраахвотніцкага корпуса, які не быў ніколі заўважаны ні ў якіх актыўных баявых дзеяннях, а існаваў толькі на паперы.

У сваю чаргу, ФСБ Расеі паведаміла, што «ў выніку прынятых мер вылазка ўкраінскіх нацыяналістаў у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці спыненая. Каб пазбегнуць ахвяр з боку мірнага насельніцтва і нанясення шкоды аб'ектам грамадзянскай інфраструктуры праціўнік выціснуты на тэрыторыю Украіны, дзе па ім нанесены масіраваны артылерыйскі ўдар».

Чытайце таксама:

«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»

«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
52
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
0
барадзед/адказаць/
02.03.2023
здаецца Міхаіл Зінчук існуе толькі ў тэлеграме, ніколі нідзе да гэтага не быў заўважаны
0
Ёсік/адказаць/
02.03.2023
Беларусы ведаюць аб фрау А і фрау Б, аб зброі праз мяжу з Украінай на чорным джыпе, пра 150 джыпаў з кулямётамі буйнога калібру. Нічога новага - нашчадкі жалезнага фелікса не могуць добра рабіць сваю справу, заўсёды паляцца.
1
Снид/адказаць/
02.03.2023
Кто такой "Михаил Зинчук" и точно ли его догадкам стоит доверять?
РДК - это примерно русский аналог полка Калиновского, они также ходят под ТРО и вполне себе участвуют в боевых действиях и публикуют оттуда отчёты.
Я почти ничего по этому персонажу не нагуглил, а в том, что нагуглилось, говорится, что это на самом деле Рыбарь. Как-то не хочется верить, что в НН просто взяли и процитировали Рыбаря :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930