Знайсці
02.03.2023 / 17:01РусŁacБел

Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў упершыню са студзеня 2022 года сустрэліся асабіста

Кароткая сустрэча адбылася ў кулуарах пасяджэння міністраў замежных спраў G20 у Нью-Дэлі. Гутарка доўжылася каля 10 хвілін.

Дзяржсакратар ЗША падчас кароткага дыялогу на саміце G20 запэўніў кіраўніка МЗС РФ у тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі гэта будзе патрэбна» і заклікаў Расію адмяніць рашэнне аб прыпыненні ўдзелу ў Дамове аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў.

Што адказаў Блінкену Лаўроў, крыніцы заходніх выданняў не ўдакладнілі, зазначыўшы, што дзяржсакратар ЗША па-ранейшаму не бачыць перспектыў таго, што палітыка Расіі зменіцца ў найбліжэйшы час.

У апошні раз Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў асабіста сустракаліся на перамовах у Жэневе 21 студзеня 2022 года, за месяц да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера